Славамір Адамовіч
Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нарадзіўся 8 сакавіка 1962, станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі паэт, грамадзкі дзяяч.
Славамір Адамовіч лац. Słavamir Adamovič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 сакавіка 1962[1] (62 гады) станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст |
Гады творчасьці | 1990 — наш час |
Жанр | верш |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | кніга «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990) |
Прэміі | «Гліняны Вялес» (1996) |
Узнагароды | |
http://berserk5.livejournal.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Адамовіч.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986—1992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі аматараў піва. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999).
У лістападзе 1995 напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны, праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд.
У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес» за зборнік вершаў «Каханьне пад акупацыяй»[2].
У жніўні 1997 на адным з апазыцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот.
У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 жыве ў горадзе Будэ (Нарвэгія). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак[3]. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.
Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Менску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 содняў паводле арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў»[4].
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
- «Зямля Ханаан» (Полацак, 1993)
- «Зваротныя правакацыі» (Полацак, 1994)
- «Каханьне пад акупацыяй» (Менск, 1996)
- «Сьпіраль Бруна» (Менск, 1997)
- «Плавільшчыкі расы» (Вільня, 1999)[5]
- «Турэмны дзёньнік» (Менск, 2001)
- «Рым» (Менск, 2011)
- «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана» (2016)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 7. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ
- ^ Славаміра Адамовіча затрымалі за жоўта-сінюю стужку
- ^ [1]
- ^ http://rv-blr.com/pages/book_contents.jsp?idLit=4153(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Блог С. Адамовіча ў ЖЖ
- Суполка аматараў творчасьці С. Адамовіча ў ЖЖ
- Славамір Адамовіч — Турэмны дзёньнік(недаступная спасылка)
- Паэт Славамір Адамовіч вяртаецца ў Беларусь?
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |