Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)

рыма-каталіцкі храм у Менску (Беларусь)
(Перанакіравана з «Чырвоны касьцёл»)
Сабор
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Чырвоны касьцёл
Чырвоны касьцёл
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. / 53.8965194° пн. ш. 27.5474778° у. д. / 53.8965194; 27.5474778Каардынаты: 53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. / 53.8965194° пн. ш. 27.5474778° у. д. / 53.8965194; 27.5474778
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль новараманскі стыль
Аўтар праекту Тамаш Пайздэрскі
Уладзіслаў Марконі
Заснавальнік Эдвард Вайніловіч
Дата заснаваньня 1905
Будаваньне 19051910 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Стан дзейны
Сайт chyrvony.by
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены на Вікісховішчы

Касьцё́л Сьвяты́х Сымо́на і Але́ны (таксама вядомы як Чырво́ны касьцё́л) — найвядомейшы рыма-каталіцкі касьцёл Менску, разьмешчаны на плошчы Незалежнасьці і пабудаваны ў 1905—1910 гадах у новараманскім стылі на сродкі беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча Эдварда Вайніловіча паводле архітэктурнага праекту польскіх архітэктараў Тамаша Пайздэрскага і Ўладзіслава Марконі. Належыць Менскаму дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 20 верасьня 1910 году паводле жаданьня галоўнага фундатара архібіскупам Ключынскім касьцёл быў кансэкраваны [1].

Будаваньне касьцёла ажыцьцяўлялася польскім дойлідам Генрыкам Гаем. Аздабленьне будынку выконвалася на сродкі графа Эмэрыка Чапскага і сям’і Скірмунтаў. Цэгла і дахоўка была перавезеная з Коўна[1]. Вітражы і росьпісы выканаў слуцкі мастак Францішак Бруздовіч паводле беларускіх народных мастацкіх традыцыяў[2]. Галоўны партал упрыгожвае фамільны герб Вайніловічаў.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1903 годзе звыш 2000 прыхаджанаў катэдральнага касьцёлу накіравалі ў Менскую гарадзкую думу просьбу дазволіць узьвядзеньне новага храма. Яго кошт перавысіў 300 000 расейскіх рублёў, што складала палову гадавога даходу Менска[3].

Касьцёл быў пабудаваны ў 1905—1910 гадах паводле праекта польскага архітэктара Тамаша Пайздэрскага ў новараманскім стылі. Фундатарам выступіў Эдвард Вайніловіч, касьцёл асьвечаны і названы ў гонар сьвятых апекуноў ягоных памерлых дзяцей Сымона і Алены. Менавіта Вайніловіч выбраў архітэктара, зацікавіўшыся падобным храмам, які Пайздэрскі збудаваў раней — касьцёлам сьвятой Альжбэты ў мястэчку Ютросін у заходняй частцы Польшчы (Велікапольскае ваяводзтва).

У 1915 годзе па ініцыятыве Ядзвігі Кастравіцкай, сястры Эдварда Вайніловіча, у плябаніі касьцёла была размешчана бібліятэка Польскага таварыства «Асьвета» у Менску, для якой Кастравіцкая ахвяравала польскамоўныя кнігі[4].

У 1923 годзе касьцёл быў разрабаваны бальшавікамі, а ў 1932 годзе — канчаткова зачынены і прыстасаваны пад патрэбы Дзяржаўнага польскага тэатру БССР. Перад Другой сусьветнай вайной у касьцёле разьмясьцілася кінастудыя.

У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адчыніць касьцёл для набажэнстваў, пасьля вайны храм быў зноў зачынены камуністамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак касьцёлу быў перабудаваны пад кінастудыю «Савецкая Беларусь».

У 1990 годзе храм быў вернуты каталіцкаму касьцёлу, пачаліся працы па яго адраджэньні і рэстаўрацыі. Касьцёл зрабіўся цэнтрам рэлігійнага, культурнага і грамадзкага жыцьця, пры ім утварыліся хор, бібліятэка, моладзевы тэатар.

Сьпіс пахаваных у касьцёле

рэдагаваць
  1. ^ а б Бацька Сымона і Алены. Наша Ніва (15 чэрвеня 2006). Праверана 22 лістапада 2010 г.
  2. ^ Костелы Минска (рас.). privet-minsk.com. Праверана 22 лістапада 2010 г.
  3. ^ Іван Гаргун. Першы беларускі бізнэсмэн // Ігуменскі тракт. — 6 траўня 2014. — № 15 (73).
  4. ^ Cierń… с. 139

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць