Дзяржаўны польскі тэатар БССР

Дзяржа́ўны по́льскі тэа́тар БССР (па-польску: Państwowy Teatr Polski BSRR) — адзін з двох польскіх тэатраў, што дзейнічалі ў БССР у міжваенны пэрыяд. Створаны ў лістападзе 1939 у Беластоку, у 1940—41 працаваў у Горадні.

Адкрыўся 13 сакавіка 1940 спэктаклем «Каварства і каханьне» Фрыдрыха Шылера. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Аляксандар Вянґерка. Сярод пастановаў: «Мараль пані Дульскай» Ґ. Запольскае, «Пажыцьцёвая рэнта» і «Помста» А. Фрэдры, «Піґмаліён» Б. Шоў, «Аптымістычная траґедыя» У. Вішнеўскага, «Жаніцьба Фіґаро» П. Бамаршэ. У складзе трупы акторы: І. Бароўская, С. Брылінскі, С. Бутрым, Ян Вашчаровіч, М. Ґадлеўскі, С. Зьніч, Г. Касабуцкая, Т. Манкевіч, Б. Міхальская, Е. Сьлівінскі, В. Сташэўскі, А. Шаляўскі і інш.

Літаратура

рэдагаваць
  • Дзяржаўны польскі тэатр БССР // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
  • Дзяржаўны польскі тэатр БССР // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.