Чацьвярня
Чацьвярня́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 99 чал. (2010). Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 68 км ад Гомелю.
Чацьвярня | |
трансьліт. Čaćviarnia | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Стараруднянскі |
Насельніцтва: | 99 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Паштовы індэкс: | 247249 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′2″ пн. ш. 30°10′24″ у. д. / 52.81722° пн. ш. 30.17333° у. д.Каардынаты: 52°49′2″ пн. ш. 30°10′24″ у. д. / 52.81722° пн. ш. 30.17333° у. д. |
± Чацьвярня |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне абшарніка Сеняжэцкага. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа, 2 ветракі, піцейны дом. У 1909 годзе 1352 дзесяціны зямлі, млын.
З 20 жніўня 1924 году да 11 лютага 1960 году цэнтар Чацьвярцянскага сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1931 годзе арганізаваныя 2 калгасы, працавалі 2 кузьні. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 57 двароў і забілі 5 жыхароў. У чэрвені 1944 у баях каля вёскі загінуў 331 савецкі салдат (пахаваныя ў брацкіх магілах у цэнтры вёскі). Вызваленая 4 сьнежня 1943 году. 122 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня). Працуюць аддзяленьне сувязі, дзевяцігадовая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.
Інфраструктура
рэдагавацьПобач аўтадарога Бабруйск — Гомель. На захадзе мэліярацыйныя каналы. Планоўка складаецца з доўгай просталінейнай мэрыдыянальнай вуліцы, да якой з захаду пад простым вуглом далучаецца адна, а з усходу дзьве кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 — 41 двор, 305 жыхароў; 1897 — 90 двароў, 692 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 106 двароў 867 жыхароў; 1925 — 160 жыхароў; 1940 — 230 двароў, 966 жыхароў; 1959 — 850 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 210 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 91 гаспадарка, 159 жыхароў[2]; 2010 — 99 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 169
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.