Умань
У́мань — горад у Чаркаскай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчаны на рацэ Уманцы. Насельніцтва на 2022 год — 81 525 чалавекі. Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. 2 ВНУ.
Умань | |||||
укр. Умань | |||||
Мікалаеўскі сабор | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1616 | ||||
Горад з: | 1795 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Чаркаская | ||||
Плошча: | 41 км² | ||||
Вышыня: | 166 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2022) | |||||
колькасьць: | 81 525 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1988,41 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 20300–23019 | ||||
КОАТУУ: | 7110800000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°45′0″ пн. ш. 30°13′0″ у. д. / 48.75° пн. ш. 30.21667° у. д.Каардынаты: 48°45′0″ пн. ш. 30°13′0″ у. д. / 48.75° пн. ш. 30.21667° у. д. | ||||
Умань | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://uman-rada.gov.ua/ |
Гісторыя
рэдагавацьДакладная дата заснаваньня Ўмані невядома. Упершыню згадваецца ў 1616 годзе. У 1629 годзе — 1064 дымы. У 1648—1667 гадох — у складзе казацка-гетманскай дзяржавы. У 1672 годзе горад узяты гетманам Пятром Дарашэнкам. У наступным годзе ўманцы ўзьнялі паўстаньне супраць Дарашэнкі, але ўжо ў 1674 годзе той, разам з татарамі і туркамі ўзялі горад. Апошнія выразалі большую частку насельніцтва, і горад прыходзіць у заняпад.
У 1711—1712 гадох, па загадзе расейскіх уладаў, большая частка насельніцтва была пераселена на Левабярэжжа. У 1760 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. У 1768 годзе адбылася г. зв. уманьская разьня, зьдзейсьненая гайдамакамі, калі былі зьнішчаны мясцовыя габрэі, украінцы-ўніяты ды польская шляхта. Па прыдушэньні гайдамацкага паўстаньня, горад зноў прыйшоў у заняпад. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.
У пачатку ХІХ стагодзьдзя Ўмань становіцца цэнтрам габрэйскага рэлігійнага руху — хасідызму. У 1890 годзе чыгунка злучыла Ўмань з Кіевам, а ў 1891 г. — з Адэсай, што паспрыяла росту гораду (на 1860 год ягонае насельніцтва складала 10 тысячаў чалавек, а на 1914 год — ужо каля 50 тысячаў).
З 1 жніўня 1941 да 10 сакавіка 1944 году горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Фашыстоўцы ўтварылі тут канцлягер Уманская Яма, у якім знаходзілася каля 50 тысячаў савецкіх ваеннапалонных. На ўскрайку гораду немцы расстралялі больш за 13 тысячаў габрэяў.
Пасьля вайны Ўмань становіцца раённым цэнтрам і вядомы найперш, сваім паркам.
Славутасьці
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Алекса Булавіцкі — украінскі мастак
- Раіса Траянкер — украінская й расейская паэтка
- Мікола Беляшэўскі — украінскі археоляг, этнограф, грамадзкі дзяяч
- Леў Ягупольскі — украінскі хімік-арганік