Чорная мэталюргія

цяжкая прамысловасьць па вытворчасьці сталі

Чорная мэталюргія — аснова разьвіцьця машынабудаваньня (адна трэць адлітага мэталу з доменнай печы, ідзе ў машынабудаваньне) і будаўніцтва (1/4 мэталу ідзе ў будаўніцтва). Асноўнай зыходнай сыравінай для атрыманьня чорных мэталаў зьяўляюцца жалезная руда, манган, каксавальныя вуглі і руды легавальных мэталаў.

У склад чорнай мэталюргіі ўваходзяць наступныя асноўныя галіны:

  • здабыча і ўзбагачэньне руд чорных мэталаў (жалезная, хромавая і манганавая руда);
  • здабыча і ўзбагачэньне няруднай сыравіны для чорнай мэталюргіі (флюсовых вапнякоў, вогнетрывалых глін і т. п.);
  • вытворчасьць чорных мэталаў (чыгуну, вугляродзістай сталі, пракату, мэталічных парашкоў чорных мэталаў);
  • вытворчасьць сталёвых і чыгунных труб;
  • коксахімічная прамысловасьць (вытворчасьць коксу, коксавага газу і інш);
  • другасная апрацоўка чорных мэталаў (разьдзелка лому і адходаў чорных мэталаў).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., «Народная асвета», 2004, С.270