Уральская фэдэральная акруга

Ура́льская фэдэра́льная акру́га(па-расейску: Уральский федеральный округ) — фэдэральная акруга Расейскай Фэдэрацыі, у межах Уралу і Заходняй Сыбіры. Утвораная ўказам прэзыдэнта Расеі ад 13 мая 2000 году.

Уральская фэдэральная акруга
Уральский федеральный округ
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус фэдэральная акруга
Уваходзіць у Расея
Адміністрацыйны цэнтар Екацярынбург
Улучае 6 суб’ектаў фэдэрацыі
Найбольшы горад Екацярынбург
Іншыя буйныя гарады Екацярынбург, Чалябінск, Цюмень
Дата ўтварэньня 13 траўня 2000
Прадстаўнік прэзыдэнта Ігар Халманскіх
Насельніцтва (2016)
12 306 147
(8,4%)
Шчыльнасьць 6,77 чал./км²
Плошча 1 818 497 км² (10,64%)
Месцазнаходжаньне Уральскай фэдэральнай акругі
Уральская фэдэральная акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Тэрыторыя акругі складае 10,64% ад тэрыторыі Расеі.

У акрузе адсутнічаюць рэспублікі, аднак існуюць аўтаномныя акругі. Маюцца як сухапутныя, так і марскія межы; мяжуе з фэдэральнымі акругамі: Прыволская фэдэральная акруга, Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга і Сыбірская фэдэральная акруга.

Падатковыя адлічэньні прадпрыемстваў двух суб’ектаў РФ у складзе Ўральскай фэдэральнай акругі фармуюць каля траціны (33,08%) Фэдэральнага бюджэту Расеі — Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра (25,80%) і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга (7,28%).

Адміністрацыйны цэнтар разьмешчаны ў найбуйнейшым месьце — Екацярынбург.

Склад акругі

рэдагаваць
 
Уральская фэдэральная акруга
Сьцяг Суб’ект Плошча (км²) Насельніцтва Цэнтар і насельніцтва
1   Курганская вобласьць 71 488 862 041 Курган (326 292)
2   Сьвярдлоўская вобласьць 194 307 4 328 942 Екацярынбург (1 428 042)
3   Цюменская вобласьць 1 464 173 3 614 803 Цюмень (697 037)
4   Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра* 534 801 1 625 501 Ханты-Мансійск (95 353)
5   Чалябінская вобласьць 88 529 3 500 361 Чалябінск (1 183 387)
6   Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга* 769 250 534 299 Салехард (48 313)
* Уваходзіць у склад Цюменскай вобласьці, пры гэтым зьяўляецца суб’ектам фэдэрацыі[1]