Цярэшкавічы
Цярэ́шкавічы[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Уць. Адміністрацыйны цэнтар Цярэшкавіцкага сельсавету. Насельніцтва 1777 чал. (2004).
Цярэшкавічы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Цярэшкавіцкі |
Насельніцтва: | 1777 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 232 |
Паштовы індэкс: | 247005 |
СААТА: | 3210888071 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°15′16″ пн. ш. 30°57′7″ у. д. / 52.25444° пн. ш. 30.95194° у. д.Каардынаты: 52°15′16″ пн. ш. 30°57′7″ у. д. / 52.25444° пн. ш. 30.95194° у. д. |
± Цярэшкавічы |
Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Гомелю і за 14 км ад чыгуначнай станцыі Церуха, каля аўтадарогі Новая Гута — Гомель.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомыя з XVI стагодзьдзя, уваходзілі ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, уладаньне вялікага князя. Згадваюцца ў 1526—1531 роках у крыніцах па канфлікце паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1640-я рокі паводле інвэнтару Гомельскага староства зьяўляліся сялом з 4 дымамі і 2 службамі.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1785 року валоданьне шляхціча Хільчэўскага, а пасьля абшарнікаў Ржэцкіх, Зубовічаў, Падатчэўскіх. У сярэдзіне XIX ст. актыўна працавала мясцовая прыстань, у вёсцы былі карчма, царкоўна-прыходзкая школа, народная вучэльня, у якой у 1868 року было 27, а ў 1907 року 57 вучняў. У 1897 року дзейнічалі вадзяны млын і вятракі. У 1909 року ў Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1926 року ў вёсцы дзейнічалі паштовае аддзяленьне, крама, пачатковая школа, лекавальны пункт. З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Цярэшкавіцкага сельсавету Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року ў вёсцы працавалі вадзяны млын, гамарня. З 1959 року цэнтар гаспадаркі «Навабеліцкі». У 1962 року да вёскі далучана вёска Федароўка.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 — 40 двароў, 245 жыхароў (паводле перапісу)
- 1909 — 59 двароў, 375 жыхароў
- 1926 — 67 двароў
- 1940 — 85 двароў
- 1959 — 127 жыхароў (паводле перапісу)
- 1999 — 1845 жыхароў
- 2004 — 602 двары, 1777 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ Цярэшкавічах знаходзяцца птушкафабрыка, кравецкая майстэрня, сярэдняя і музычная школы, дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, амбуляторыя, дзіцячыя ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, сталоўка, 2 крамы.
З 1962 року ў вёсцы існуе ансамбль песьні «Харошкі», якому прысвоена званьне народнага.
Забудова
рэдагавацьУ вёсцы 602 жылыя хаты (2004). Плянаваньне з дугападобнай вуліцы, са скіраванасьцю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. У 1987 року забудаваныя 50 цагляных дамоў, у якія былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Вуліцы
рэдагаваць- Куюкова
- Міру
- Новая
- Пастухоўскага
- Перамогі
- Савецкая
- Саўгасная
- Суліванскага
- Цэнтральная
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.