Церуха
Церуха́[2] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Цярусе (прыток Сажу). Адміністрацыйны цэнтар Цярускага сельсавету. Насельніцтва на 2009 год — 762 чал.
Церуха | |
трансьліт. Cierucha | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Цярускі |
Насельніцтва: | 762 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 232 |
Паштовы індэкс: | 247003 |
СААТА: | 3210876066 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′6″ пн. ш. 30°59′33″ у. д. / 52.20167° пн. ш. 30.9925° у. д.Каардынаты: 52°12′6″ пн. ш. 30°59′33″ у. д. / 52.20167° пн. ш. 30.9925° у. д. |
± Церуха |
Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Гомелю і за 7 км ад чыгуначнай станцыі Церуха на лініі Гомель — Чарнігаў, на аўтадарозе Старыя Ярылавічы — Гомель.
Гісторыя
рэдагавацьАрхеолягамі выяўленыя курганы (30 насыпаў) жалезнага веку. Гэтая знаходка сьведчыць пра засяленьне дадзенага месца са старажытных часоў.
Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя, уваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. У 1816 року ў Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтку. З 1830 року ў вёсцы працавалі млын і сукнаваляльня, з 1833 року — піларама. З 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1850 року непадалёк прайшла дарога Санкт-Пецярбург — Кіеў. У 1867 року збудаваная драўляная Георгіеўская царква. У 1885 року ў вёсцы працавалі вадзяны млын, вятрак, заезны двор. У 1897 року ў Цярусе былі хлебазапасная крама, школа граматы, 4 вятракі, 3 крупадрабілкі, 2 алейні, гамарня. У 1909 року ў Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1926 року дзейнічалі мэдычны і вэтэрынарны пункты, паштовы пункт, пачатковая школа, крама. З 8 сьнежня 1926 року па 16 ліпеня 1954 року і з 11 студзеня 1973 року цэнтар Цярускага сельсавету Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 року Гомельскага, з 10 лютага 1931 року па 16 ліпеня 1954 року Церахоўскага, і з 11 ліпеня 1973 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 року), з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року працавалі паравы млын, пільня, крупадрабілка, бандарная талака, цыркулярная піла, гамарня.
Насельніцтва
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1773 год — 20 двароў; 1798 год — 178 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1816 год — 47 двароў, 217 жыхароў; 1834 год — 54 двары, 460 жыхароў; 1885 год — 112 двароў, 669 жыхароў; 1897 год — 147 двароў, 894 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 182 двары, 1174 жыхары; 1926 год — 239 двароў; 1959 год — 834 жыхары (паводле перапісу); 1999 год — 897 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 270 двароў, 783 жыхары; 2009 год — 762 жыхары[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Церусе знаходзяцца сярэдняя школа (у 1996 року збудаваны новы цагляны будынак), дзіцячы дпм, бібліятэка, клюб, амбуляторыя, дзіцячы сад-ясьлі, аддзяленьне сувязі, кравецкая майстэрня, кавярня, 2 крамы.
У школе з 1963 року дзейнічае музэй.
Забудова
рэдагавацьУ вёсцы 270 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з кароткіх вуліцаў і завулкаў, якія ствараюць 2 кварталы. Да іх прылягаюць 2 вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. У 1987 року збудаваныя 50 цагляных дамоў катэджнага тыпу, у якія былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Вуліцы
рэдагавацьВулицы: Валогіна, Каапэратыўная, Новая, Перамогі, Пушкіна, Савецкая, Стаханаўская, Чырвонаармейская.
Асобы
рэдагаваць- Васіль Ермакоў (1845—1922) — чалец-карэспандэнт Пецярбурскай Акадэміі навук, з 1899 року заслужаны прафэсар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 130
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.