Целяшэвічы
Целяшэ́вічы[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 18 км ад Койданава, 56 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, на р. Перакуль.
Целяшэвічы | |
трансьліт. Cieliaševičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Насельніцтва: | 48 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′30″ пн. ш. 26°54′16″ у. д. / 53.725° пн. ш. 26.90444° у. д.Каардынаты: 53°43′30″ пн. ш. 26°54′16″ у. д. / 53.725° пн. ш. 26.90444° у. д. |
± Целяшэвічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XVI стагодзьдзя. У 1589 г. у складзе Старынскай (Старынкаўскай) воласьці, мела 16 валок зямлі. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае староства, пазьней Койданаўскае графства. З 1793 г. у Рубяжэвіцкай воласьці Менскага павету. У 1884 г. адкрыта школа граматы, вучыліся 11 хлопчыкаў. З 1 красавіка 1921 г. за 800—900 м ад вёскі прайшла савецка-польская дзяржаўная мяжа. Ахову граніцы тут у 1921—1939 гг. ажыццяўляў 16-ы Койданаўскі (Дзяржынскі) пагранічны атрад, тут быў кантрольна-прапускны пункт. Помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старынкаўскага ў Бараўскі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1999 — 97 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 — 61 двор, 87 жыхароў; 2010 — 48 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 185
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.