Перакуль

рака ў Койданаўскім і Стаўпецкім раёнах Менскай вобласьці Беларусі

Пераку́ль (Перака́тка) — рака ў Беларусі, левы прыток Сулы (басэйн Нёману). Цячэ ў Койданаўскім і Стаўпецкім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4%[1].

Рака
Перакуль
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ціскаўшчыны
Вусьце Сула
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 24 км
Плошча басэйну 88 км²
Нахіл воднай паверхні 3,4%

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Рубяжэвічы.

Пачынаецца на ўсход ад в. Ціскаўшчыны, цячэ на паўднёва-заходняй ускраіне Менскага ўзвышша, упадае ў Сулу на паўднёвым ўсходзе ад в. Рудні Стаўпецкага раёну[2].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 167.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 286.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.