Генэрал ад кавалерыі

Генэрал ад кавалерыі — вайсковае званьне і чын у Расейскай імпэрыі ў 1796—1917 гадах. Найвышэйшы генэральскі чын у кавалерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табэлем аб рангах» 1722 году, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генэрал-аншэфу. Уведзены імпэратарам Паўлам I 29 лістапада 1796 году. Адпавядаў II клясе «Табэлі аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генэрал ад кавалерыі па пасадзе мог быць генэрал-інспэктарам кавалерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэньнямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) сьнежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнаньні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Глядзіце таксама

рэдагаваць