Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць (Шаркоўшчына)
Помнік гісторыі | |
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шаркоўшчына |
Каардынаты | 55°21′37.99″ пн. ш. 27°27′57.7″ у. д. / 55.3605528° пн. ш. 27.466028° у. д.Каардынаты: 55°21′37.99″ пн. ш. 27°27′57.7″ у. д. / 55.3605528° пн. ш. 27.466028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць | |
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць на Вікісховішчы |
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шаркоўшчыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шаркоўшчыне збудавалі ў 1897 годзе на месцы драўлянай царквы 1841 году.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой у 1970-я гады перарабілі пад Дом культуры. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залі, паўкруглая апсыда. 4-схільны дах асноўнага аб’ёму завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленьні помніка выкарыстоўваюцца матывы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: кілепадобныя броўкі над аркавымі аконнымі праёмамі, аркатура, руставаныя кутнія лапаткі. Уваход вылучаецца аркавым парталам[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1900 г.
-
1931 г.
-
1934 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Энгельса, 16.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000828 |