Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (Вішнеў)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Краіна Беларусь
Вёска Вішнеў
Каардынаты 54°08′29.31″ пн. ш. 26°12′48.28″ у. д. / 54.141475° пн. ш. 26.2134111° у. д. / 54.141475; 26.2134111Каардынаты: 54°08′29.31″ пн. ш. 26°12′48.28″ у. д. / 54.141475° пн. ш. 26.2134111° у. д. / 54.141475; 26.2134111
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вішневе. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на ўзвышаным левым беразе ракі Альшанкі, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква, 1916 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вішневе збудавалі ў 1865 годзе (дата значыцца на фасадзе).

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Падоўжнай плянавальнай восьсю разьмяшчаюцца 3-ярусная васьмерыковая шатровая вежа-званіца, нізкая і вузкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залі і прастакудная апсыда. Асноўны 2-ярусны аб’ём (васьмярык на чацьверыку) накрываецца 4-схільнымм дахам з купалам-цыбулінай на барабане. Высокі шацёр званіцы таксама завяршаецца купалам-цыбулінай. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаюцца аркавымі парталамі з кілепадобнымі ліштвамі. Сьцены дэкаруюцца атынкаванымі кутнімі лапаткамі, акаймоўваюцца прафіляванымі карнізамі і аркатурна-зубчастымі фрызамі, вылучанымі белай тынкоўкай на паліхромным фоне бутавай муроўкі (швы тынкоўкі дэкаруюцца керамічнай мазаікай). Здвоеныя аконныя праёмы аб’ядноўваюцца аркавымі ліштвамі. На фоне бутавай муроўкі тарцовай сьцяны апсыды вылучаецца белы рэльефны крыж.

Усярэдзіне кубападобная з зрэзанымі кутамі малітоўная заля перакрываецца корабавым скляпеньнем з квадратным пляфонам, зь якога зьвісае каванае панікадзіла. У прастору залі шырокімі адхіламі адкрываюцца бакавыя ўваходныя праёмы і здвоеныя бакавыя аркавыя вокны-біфорыюмы. У залю выступаюць кансольна разьмешчаныя драўляныя хоры, абмежаваныя разной балюстрадай. Шырокая апсыдная арка закрываецца ўзьнятым на 2-прыступкавую салею 3-ярусным пірамідальнай кампазыцыі драўляным іканастасам на 9 абразоў і з царскімі варотамі ажурнай драўлянай разьбы з 4 абразамі-клеймамі эвангелістаў. Вузкая трапезная адкрываецца ў залю шырокім аркавым прасьветам і перакрываецца роўнай стольлю, асьвятляецца 2 бакавымі аркавымі аконнымі праёмамі. У прытворы ёсьць адкрытыя ўсходы на званіцу. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэньні, адкрытыя прастакутнымі аконнымі праёмамі цокаля.

Царкоўны пляц атачаецца нізкай бутавай агароджай з аркавымі кілепадобнымі франтонамі-брамамі і старымі ліпавымі пасадкамі[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 91
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць