Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Моўчадзь)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Моўчадзь |
Каардынаты | 53°18′45.05″ пн. ш. 25°42′00.09″ у. д. / 53.3125139° пн. ш. 25.700025° у. д.Каардынаты: 53°18′45.05″ пн. ш. 25°42′00.09″ у. д. / 53.3125139° пн. ш. 25.700025° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Мікалай Ільіч Ціхвінскі[d] |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Моўчадзі. Знаходзіцца на пагорку ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Калесьніцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Моўчадзі збудавалі ў 1869—1873 гадох на месцы гвалтоўна зачыненага і зьнішчанага расейскімі ўладамі касьцёла.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую структуру: званіца, трапезная, асноўны аб’ём, апсыда. У падоўжна-восевай сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі дамінуе 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацьверыку) званіца з шатровым верхам і купалам-цыбулінай. Асноўны кубападобны аб’ём пад 4-схільным дахам завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі на 8-гранных барабанах; яго карніз мае выгляд падугі з 2 цягамі-выкружкамі. Прастакутны ў пляне прытвор і бакавыя прыдзелы афармляюцца на франтальных фасадах кілепадобнымі франтонамі на кароткіх пілястрах, маюць глыбокія ўваходныя аркавыя парталы з кілепадобнымі франтонамі. Такой жа формы ліштвамі афармляюцца і аркавыя аконныя праёмы — высокія адзінарныя ў асноўным аб’ёме і паўкруглай апсыдзе і строеныя ў трапезнай.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. Апсыду вылучае 3-ярусны пабелены і вызалачаны іканастас на 13 абразоў. У царкве захоўваецца абраз «Аляксандар Неўскі» (1866)[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1917 г.
-
1915 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Афіцыйны адрас — вуліца Кірава, 70
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5.