Фара Вітаўта (Берасьце)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Фара Вітаўта
| |
Фара Вітаўта
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′54.19″ пн. ш. 23°39′21.02″ у. д. / 52.0817194° пн. ш. 23.6558389° у. д.Каардынаты: 52°04′54.19″ пн. ш. 23°39′21.02″ у. д. / 52.0817194° пн. ш. 23.6558389° у. д. |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Заснавальнік | Вітаўт |
Дата заснаваньня | 1412 і 1766 |
Дата скасаваньня | 1808 |
Фара Вітаўта |
Касьцёл Сьвятога Крыжа і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі або Фара Вітаўта, пазьней таксама касьцёл Сьвятога Крыжа і Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[a], на рагу Рынку і вуліцы Падзамкавай. Пры будаваньні Берасьцейскай крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі зьнішчылі касьцёл, як і іншыя помнікі архітэктуры Берасьця.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершая каталіцкая парафія ў Берасьці ўтварылася ў 1389 годзе. У 1412 годзе з фундацыі вялікага князя Вітаўта пачалося будаваньне мураванага касьцёла. Існуе меркаваньне, што гэты касьцёл да XVIII ст. быў драўляным[1]. Да касьцёла належалі вялікія юрыдыкі, адна зь іх — Сьвятога Крыжа за Рынкам уздоўж Падзамкавай вуліцы.
У 1766—1769 гадох з фундацыі кс. Пятра Шпанэмбэрга праводзілася перабудова касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. З 1805 году набажэнствы ў касьцёле не праводзіліся з прычыны небясьпечнасьці канструкцыяў па моцным пажары ў месьце. Касьцельныя каштоўнасьці перанесьлі ў капліцу.
У час будаваньня Берасьцейскай фартэцыі расейскія ўлады разабралі касьцёл, капліца пэўны час выкарыстоўвалася пад вайсковыя мэты, пазьней яе таксама разабралі[2].
Архітэктура
рэдагавацьБудынак меў форму чатырокутніка, да ўваходу далучаўся бабінец. З вугла будынка ўзвышалася 6-кутная вежа, з усходняга боку разьмяшчалася капліца.
Інтэр’ер аздабляўся алтарамі, у касьцёле захоўвалася вялікая колькасьць абразоў, а тасама сьвецкі партрэт Вітаўта, выкананы ў XVIII ст.
Пры касьцёле была плябанія, у трох вялікіх пакоях якой былі каміны зь белай кафлі. Сьцены аздабляліся шпалерамі з тканіны.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 1. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 576 с. ISBN 985-6302-05-6.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.