Царква Сьвятой Тройцы (Лебедзева)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Лебедзева
Каардынаты 54°18′45.65″ пн. ш. 26°42′26.99″ у. д. / 54.3126806° пн. ш. 26.7074972° у. д. / 54.3126806; 26.7074972Каардынаты: 54°18′45.65″ пн. ш. 26°42′26.99″ у. д. / 54.3126806° пн. ш. 26.7074972° у. д. / 54.3126806; 26.7074972
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль расейска-бізантыйскі стыль[d]
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лебедзеве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Крынічная, 2А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква, да 1939 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лебедзеве збудавалі ў 1869 годзе.

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Царква, каля 1900 г.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжовы ў пляне будынак з паўкруглай апсыдай і бакавымі прытворамі. У аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі дамінуюць 2-ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацьверыку) і 8-гранны сьветлавы барабан з купалам над сяродкрыжжам. Фасады падзяляюцца высокімі адзінарнымі і здвоенымі аркавымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходныя парталы вылучаюцца слупавымі ганкамі. У архітэктурным аздабленьні выкарыстоўваюцца элемэнты архітэктуры Маскоўскай дзяржавы (кілепадобныя і аркавыя броўкі, купалы-цыбуліны, зубчастыя фрызы і пасы).

У інтэр’еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, апсыда і бакавыя прыдзелы адкрываюцца ў малітоўную залю шырокімі аркавымі прасьветамі. Падкупальны барабан абапіраецца на сьцены пры дапамозе магутных (ад столі і амаль да падлогі) ветразяў з выявамі эвангелістаў. Апсыда перакрываецца конхай, размаляванай небасхілам з анёламі. Конхавае перакрыцьцё таксама выкарыстоўваецца ў бакавых прыдзелах. Фрэскавая размалёўка пакрывае цыліндрычнае скляпеньне прытвора[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць