Царква Сьвятога Мікалая (Пральнікі)

праваслаўны храм у вёсцы Пральнікі
храм
Царква Сьвятога Мікалая
Храм сьвяціцеля Мікалая Цудатворца
Краіна Беларусь
Вёска Пральнікі
Каардынаты 53°56′37.1″ пн. ш. 26°51′12.54″ у. д. / 53.943639° пн. ш. 26.8534833° у. д. / 53.943639; 26.8534833Каардынаты: 53°56′37.1″ пн. ш. 26°51′12.54″ у. д. / 53.943639° пн. ш. 26.8534833° у. д. / 53.943639; 26.8534833
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Маладэчанская 
Тып будынка ратонда, капліца-пахавальня
Архітэктурны стыль клясыцызм
Будаваньне XIX стагодзьдзе—???
Дата скасаваньня 1961
Статус помнік архітэктуры
Стан дзейны
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — праваслаўны храм у в. Пральнікі Валожынскага раёну Менскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў першай палове 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як каталіцкая капліца-пахавальня ўладальнікаў маёнтку. З 1866 году — праваслаўная царква, у 1920-я гады вернутая католікам, напрыканцы 20 стагодзьдзя зноў перададзена праваслаўным.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Вырашана ў форме купальнай ратонды з масіўнай глухой атынкаванай сьцяной (таўшчыня 1,5 м) і кананічным дахам з макаўкай у завяршэньні. Уваход вылучаны чатырохслуповай аркадай з трохвугольным франтонам. Плоскасная сьцяна крапавана цокалем і падкарнізнай цягай.

Інтэр'ер

рэдагаваць

Прастора інтэр'еру вырашана адзіным цыліндрычным аб’ёмам, перакрытым сфэрычным купалам з абходнай галерэяй у аснаваньні і круглай люкарнай у цэнтры. Сьцяна рытмічна падзеленая 4 арачнымі нішамі для скульптуры (не захавалася). Насупраць уваходнага праёму разьмешчаны алтар у выглядзе перагародкі з 4-калённым іанічна-дарычным порцікам на высокім пастамэнце і шырокай арачнай нішай у тоўшчы сьцяны. Пры галоўным уваходзе вінтавая лесьвіца на абходную галерэю і ў склеп, які вырашаны ў выглядзе круглай залі з цэнтральным апорным слупамі і цыліндрычным перакрыцьцем зь люнэтамі. Па пэрымэтры сьцяны глыбокія лучковыя нішы-калюмбарыі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць