Царква Сьвятога Мікалая (Петрыкаў)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Петрыкаў |
Каардынаты | 52°07′27.9″ пн. ш. 28°29′58.3″ у. д. / 52.124417° пн. ш. 28.499528° у. д.Каардынаты: 52°07′27.9″ пн. ш. 28°29′58.3″ у. д. / 52.124417° пн. ш. 28.499528° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Тураўская япархія |
Царква Сьвятога Мікалая |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Петрыкаве. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМікалаеўскую мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Петрыкаве збудавалі ў 1910-я гады на месцы царквы 1830 году.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад новабізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае крыжападобную кампазыцыю з 3-апсыднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа завяршаецца вялікім сьветлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе разьмяшчаецца 3-ярусная вежа-званіца з купалам-цыбулінай. У аснове архітэктурна-плястычнага разьвязку фасадаў арсэнал дэкаратыўных сродкаў царкоўнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы: закамары, кілепадобныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, паскі, сухарыкі, уразныя кутнія калёнкі[1].
Унутраная прастора нарастае ад нізкай трапэзнай праз цыліндрычныя скляпеньні прыдзелаў да круглага барабана ў цэнтры, абапёртага на магутныя аркі. Абразы 1-й паловы XIX ст. «Зьвеставаньне», «Маці Божая зь дзіцем»[2].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ліпунова
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Петрыкаўская Мікалаеўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 385.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.