Царква Сьвятога Мікалая (Новы Пагост)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новы Пагост |
Каардынаты | 55°29′37″ пн. ш. 27°28′44″ у. д. / 55.49361° пн. ш. 27.47889° у. д.Каардынаты: 55°29′37″ пн. ш. 27°28′44″ у. д. / 55.49361° пн. ш. 27.47889° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Новым Пагосьце. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Новым Пагосьце збудавалі ў 1878 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: 3-ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залі, паўкруглая апсыда. Шатровы дах асноўнага аб’ёму завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане, яшчэ адзін купал-цыбуліна ўзвышаецца над шатром званіцы. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца формы царкоўнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы: кілепадобныя і руставаныя ліштвы аркавых аконных і дзьвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, кутнія лапаткі — атынкаваныя яны кантрастава вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.
У скляпеністым памяшканьні малітоўнай залі захоўваецца драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XVІІ—XVІІІ стагодзьдзяў, абразы XІX ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Яна», «Арханёл Гаўрыла», «Арханёл Міхал», іканастас[1].
Галерэя
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
да 1918 г.
-
1916 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.