Царква Сьвятога Юрыя (Жыровічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Юрыя
Юр’еўская царква
Юр’еўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°01′09″ пн. ш. 25°20′25″ у. д. / 53.01917° пн. ш. 25.34028° у. д. / 53.01917; 25.34028Каардынаты: 53°01′09″ пн. ш. 25°20′25″ у. д. / 53.01917° пн. ш. 25.34028° у. д. / 53.01917; 25.34028
Канфэсія Беларускі экзархат
Архітэктурны стыль барока і барокавая архітэктура[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Юрыя на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Юрыя[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца на могілках колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Падлесная, 1А, уваходзіць у склад комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Драўляную могілкавую Юраўскую царкву ў Жыровічах збудавалі ў канцы XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Гэта 1-зрубны прастакутны ў пляне будынак з 5-граннай алтарнай прыбудовай, арыентаванай на захад. Абедзьве часткі накрывае агульны 2-схільны дах з застрэшкам пры пераходзе да вальмавага пакрыцьця апсыды. Трыкутны франтон галоўнага фасаду завяршае фігурная барокавая вежачка на чацьверыковым барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады падзяляюцца прастакутнымі вокнамі і вэртыкальнымі сьцяжкамі-брусамі ў прасьценках. Апсыда вылучаецца невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залю.

Дэкаратыўны акцэнт інтэр’еру — накладны іканастас, дэкараваны разнымі ракайлямі. У завяршэньні разьмяшчаецца круглая люкарна[1].

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Сьвятога Георгія» або «Сьвята-Георгіеўская царква» (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь); таксама Юр'еўская царква
  1. ^ Кулагін А. Жыровіцкая Георгіеўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 214.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000538