Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна)
Славутасьць | |
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадзечна |
Каардынаты | 52°25′27.52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д. / 52.4243111° пн. ш. 24.31083° у. д.Каардынаты: 52°25′27.52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д. / 52.4243111° пн. ш. 24.31083° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Дата заснаваньня | 1825 |
Апошні плябан | Іярэй Георгі Хадыніцкі[1] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы | |
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ По́крыву Найсьвяце́йшай Багаро́дзіцы — праваслаўная царква ў Гарадзечне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў памяць бітвы паміж расейскімі і напалеонаўскімі войскамі ў 1812 року. Помнік архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму.
Мінуўшчына
рэдагавацьНа сустрэчах і ў ліставаньні з гарадзенскім губэрнатарам генэрал Тармасаў неаднаразова выказваў думкі пра неабходнасьць ушанаваньня памяці Гарадзечанскай бітвы. Фундатарам пабудовы стаў уласьнік Гарадзечны і Плянты Войцех Брунан Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павету, а будаўніком — памешчык Шэмет. Збудаваная ўніяцкай[2] царква была адчыненая на сьвята Пакрова 1825 року і атрымала назву Сьвята-Пакроўскае[3]. Пазьней царква пераўтваралася то ў каталіцкую, то ў праваслаўную, то назад ва ўніяцкую. Пасьля скасаваньня ўніі ў 1839 року ў царкве быў усталяваны іканастас[4], а па здушэньні паўстаньня 1863 року яна была канчаткова перададзеная праваслаўным[5].
6 лютага 1963 Савет па справах Расейскай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР прыняў рашэньне пра ліквідацыю прыходу ў вёсцы Гарадзечна. У будынку царквы пэўны час разьмяшчалася калгаснае зернесховішча і школьная спартовая заля. Паступова ў царкве праржавеў дах, уваходная арка і каменны плот былі разабраныя, сам будынак храму знаходзіўся ў поўным запусьценьні[4].
У 1990 року царква была вернутая праваслаўным. Да гэтае пары яна практычна была пазбаўленая даху, а з чатырох каменных слупоў, якія падпіралі скляпеньні, застаўся толькі адзін. Дзякуючы намаганьням ураджэнца гэтых мясьцінаў Леаніда Несьцерчука і пры падтрымцы грамадзкасьці і мясцовых уладаў пачалася рэстаўрацыя храму. Дзякуючы таму, што захаваліся гістарычныя дакумэнты, ён быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Праект аднаўленьня выканаў архітэктар зь Берасьця Рыгор Будзька, рэстаўрацыйныя працы зьдзейсьніла брыгада з Валыні[4].
12 кастрычніка 1991 року на сьвята Пакрову Найсьвяцейшай Багародзіцы царкву асьвяціў япіскап Берасьцейскі й Кобрынскі Канстанцін[6].
Архітэктура
рэдагавацьБудынак прастакутны ў пляне, над уваходам вежа-званіца. Асноўны трохнэфавы аб’ём накрыты двухсхільным дахам, у цэнтры якога разьмешчаны васьмігранны сьветлавы барабан. На галоўным фасадзе накладны портык. Вокны акаймаваныя простымі ліштвамі.
Асаблівую велічнасьць храму надавалі 12 калёнаў (дзьве на ўваходзе і 10 унутры), якія сымбалізавалі «12-ы рок»[3].
Першапачаткова царква мела выгляд агромністага сьвірну; не было ні купалу, ні званіцы[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пружанское благочиние (рас.) Официальный сайт Брестской епархии. Праверана 10 жніўня 2012 г.
- ^ Helga. (24 жніўня 2010) Городечненская битва 1812 года (рас.) Достопримечательности. Портал города Пружаны. Праверана 10 жніўня 2012 г.
- ^ а б Ірына Сядова. (23 студзеня 2010) Вуліцы майго дзяцінства Культура. Раённыя будні. Праверана 10 жніўня 2012 г.
- ^ а б в г Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь (рас.). Раённыя будні (26 лютага 2010). Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Аляксей Ганчук. Ці ажыве стары гасцінец?.. // Народная трыбуна : газэта. — 13 красавіка 2010.
- ^ Юрий Рубашевский. (14 жніўня 2012) Вечно будет помнить Городечно (рас.) Гісторыя. Вечерний Брест. Праверана 15 жніўня 2012 г.
Літаратура
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000607 |
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. — 452 с.: іл. ISBN 5-85700-094-7.
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.