Плянта (Пружанскі раён)

колішняя сядзіба Пуслоўскіх, Казлоўскіх, Заянкоўскіх у ваколіцах Пружанаў Берасьцейскай вобласьці

Пля́нта — былы маёнтак у ваколіцах Пружанаў Берасьцейскай вобласьці. Колішняя сядзіба Пуслоўскіх, Казлоўскіх, Заянкоўскіх.

Плянта
трансьліт. Plianta
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°26′35″ пд. ш. 24°21′6″ з. д. / 52.44306° пд. ш. 24.35167° з. д. / -52.44306; -24.35167Каардынаты: 52°26′35″ пд. ш. 24°21′6″ з. д. / 52.44306° пд. ш. 24.35167° з. д. / -52.44306; -24.35167
Плянта на мапе Беларусі ±
Плянта
Плянта
Плянта
Плянта
Плянта
Плянта

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[1]. На пачатку XIX стагодзьдзя выкупленая ў графа Пятра Румянцава-Задунайскага былым маршалкам Слонімскага павету Войцехам Брунанам Пуслоўскім.

У часе паўстаньня 1830—1831 рокаў уласьнік Плянты Тытус Пуслоўскі, сын Войцеха, сфармаваў ва ўласным маёнтку паўстанцкі атрад[2].

Апошнім гаспадаром быў Юзэф Заянкоўскі.

Апісаньне

рэдагаваць

Маёнтак разьмяшчаўся між вёскамі Козі Брод, Сасноўка, Прылуччына.

У сядзібна-паркавы ансамбль уваходзілі сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, пэйзажны парк і сажалка. Сядзібны дом пабудаваны ў другой палове XIX стагодзьдзя; драўляны, аднапавярховы, прастакутны ў пляне. Плошча парку складала каля 6 га.

Сучасны стан

рэдагаваць

У паваенны час сядзіба была разабраная і перавезеная ў вёску Чахец[3] (паводле іншых зьвестак — у Пружаны[4]). На яе месцы часткова засаджаны хвойнік і бярозавік, частка тэрыторыі заараная. З гаспадарчых пабудоваў ацалеў толькі мураваны склеп.

Ад парку засталіся рэшткі ліпавай алеі, дубовай альтанкі, грабавы і бярозавы гаі, плянтацыя дэкаратыўнага хмызьняку, адзінкавыя дрэвы пладовага саду. Каналы і сажалка моцна зарослыя.

  1. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 456
  2. ^ Shef (9 чэрвеня 2004) Год 1831-шы і 1833-ці. Слонимский городской портал. Праверана 30 студзеня 2012 г.
  3. ^ усадьба Заянковских «Плянта Козебродская» (рас.) «Глобус Беларусі». TUT.BY (5 сьнежня 2011). Праверана 30 студзеня 2012 г.
  4. ^ усадьба Козловских «Плянта Козловская» (рас.) «Глобус Беларусі». TUT.BY (5 сьнежня 2011). Праверана 30 студзеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць