Царква Покрыва Багародзіцы (Полацак)

Праваслаўны храм у Полацку
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°28′59″ пн. ш. 28°47′3″ у. д. / 55.48306° пн. ш. 28.78417° у. д. / 55.48306; 28.78417Каардынаты: 55°28′59″ пн. ш. 28°47′3″ у. д. / 55.48306° пн. ш. 28.78417° у. д. / 55.48306; 28.78417
Канфэсія Праваслаўе
Эпархія Полацкая і Глыбоцкая япархія 
Аўтар праекту М. Дамакураў
Дата заснаваньня 1781
Будаваньне 1905—1914; 2004 (адноўленая)
Стан дзейная
Сайт Афіцыйны сайт
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Полацку. Знаходзіцца на гістарычнай Вялікай вуліцы пад адрасам праспэкт Францішка Скарыны, 48. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Першую драўляную Пакроўскую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Полацку збудавалі ў 1781 року як могілкавую царкву Богаяўленскага манастыра. У 1804 року царкву абвясьцілі саборнаю і фактычна зрабілі катэдральнай. Па аднаўленьні Полацкай япархіі і пераасьвячэньні езуіцкага касьцёла Сьвятога Стэфана ў саборную царкву ў імя Сьвятога Мікалая Мірлікійскага ў 1833 року Сьвята-Пакроўская царква стала прыходзкай.

Да гэтага часу будынак царквы, тады драўляны, састарэў. Неўзабаве царкву перавялі ў разрад прыпісных і зачынілі. Замест яе ў 1838 року пачала дзеяць новая царква Покрыва Багародзіцы ў будынку былога касьцёла францішканскага кляштару. Гэтая царква атрымала назву Нова-Пакроўскай. Аднак у 1860 року расейскія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла. Зачыненую з 1838 року старую Пакроўскую царкву, у 60-х — пачатку 70-х роках XIX ст. адрамантавалі і зноў адчынілі.

Пры пажары 1900 року драўляная Пакроўская царква згарэла. Палачане пачалі зьбіраць сродкі на аднаўленьне царквы. Роўна празь пяць гадоў па пажары 21 траўня 1905 року заклалі падмурак новай мураванай Пакроўскай царквы. Да пачатку Першай сусьветнай вайны будаваньне мураванай царквы, імаверна, скончылі.

Найноўшы час

рэдагаваць

У пачатку 30-х рокаў ХХ ст. савецкія ўлады зачынілі Пакроўскую царкву, а сьвятароў рэпрэсавалі. Па вызваленьні Полацку ад нацыстаў у 1944 року ў будынку царквы пачала працаваць цукеркавая фабрыка. У 60-я рокі ХХ ст. адбыўся пажар, у якім будынак царквы моцна пацярпеў. У 1967 року абгарэлыя сьцены царквы разабралі.

У 1991 року ўзьнялася пытаньне пра аднаўленьні царквы. У жніўні 1991 року супрацоўнікі Акадэміі навук правялі археалягічнае дасьледаваньне, каб вызначыць захаванасьць падмурку будынка царквы. У 1992 року месца царквы асьвяцілі. У 1997 року паставілі палева-блёчны падмурак. Зноў работы аднавіліся толькі ў 2003 року. Аўтарамі новага праекту царквы стаў архітэктар М. Дамакураў і галоўны інжынэр Н. Асіноўскі. Заказьнікам будаваньня была Полацка-Глыбоцкая япархіяльная ўправа. Ужо 7 ліпеня 2004 року паставілі першы купал царквы, пакрыцьцё якога складалася зь нітрыту тытану. У кастрычніку 2004 року адбылося адкрыцьцё і асьвячэньне адноўленай царквы[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Цэнтрычны крыжовы ў пляне аб’ём фармуюць квадратная ў пляне малітоўная заля, да якой далучаюцца прастакутныя бакавыя прыдзелы, трапезная і апсыда. Да фасада далучаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай. Пакаты 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму завяршаецца купалам-цыбулінай на цыліндрычным барабане. Фасады падзяляюцца вялікімі аркавымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі «пэрспэктыўнымі» адхіламі, багата аздабляюцца злучастымі фрызамі, лапаткамі з шырынкамі, кутнімі калёнкамі-бочкамі, прастакутнымі нішамі. Уваход вылучаецца 2-слуповай аркавай паперцю з каскадам сходаў[2].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Михальченко, А. Первый купол для храма // Полацкі веснік. № 84-85, 2004. С. 2.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Данько Л. Ф. Храм Покрова Пресвятыя Богородицы во граде Полоцке: К торжеству возрождения: Ист. очерк / Л. Ф. Данько. — Полоцк: Изд. Судник, 2004. — 32 с.: ил. — (Наследие Полоцкой земли; вып. 1).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць