Хімы (Магілёўская вобласьць)

Хімы́[1] — вёска, цэнтар Хімоўскага сельсавету Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіны на лініі БабруйскЖлобін, за 12 км на паўночны ўсход ад Бабруйску, за 98 км ад Магілёва. На паўночны ўсход ад вёскі праходзіць мэліярацыйны канал. Транспартныя сувязі ладзяцца па прасёлачнай, а пасьля аўтадарозе Бабруйск — Рагачоў.

Хімы
трансьліт. Chimy
Хімы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Хімоўскі
Насельніцтва: 354 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213855
СААТА: 7208848076
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′54″ пн. ш. 29°23′54″ у. д. / 53.165° пн. ш. 29.39833° у. д. / 53.165; 29.39833Каардынаты: 53°9′54″ пн. ш. 29°23′54″ у. д. / 53.165° пн. ш. 29.39833° у. д. / 53.165; 29.39833
Хімы на мапе Беларусі ±
Хімы
Хімы
Хімы
Хімы
Хімы
Хімы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стары назоў вёскі — Хімэ. Паводле легенды на месцы цяперашняе вёскі недалёка ад рэчкі Алы пасялілася вялікая сям’я. Пасьля сьмерці гаспадара ўдава засталася зь дзецьмі адна. Гаспадыню клікалі Хіма. Калі сыны вырасьлі, пачалі жаніцца. У хаце стала цесна, і сыны пачалі будаваць свае хаты побач з бацькаўскай. Гэтае селішча сталі зваць Хімы. Але лінгвістычны аналіз паказвае, што назоў мае балцкае паходжаньне ад асновы «мох»; з гэтай асновай але з пачатковай літарай «К» ёсьць шэраг назваў у балцкіх рэгіёнах.

Гісторыя

рэдагаваць

Ля вёскі знаходзяцца курганныя могілкі. Здаўна вёска дзялілася на тры часткі: Дзеркачы, Сярэдзіну й Канец. У гаспадарчых дакумэнтах 1838 — вёска Бабруйскага павету, 115 рэвіскіх душаў, уласнасьць Кялчэўскіх (уваходзілі ў маёнтак Валосавічы). Паводле перапісу 1897 — вёска Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету, 74 гаспадаркі, 658 жыхароў, хлебазапасная крама, вінны шапік. У 1904 адчыненая земская вучэльня (у наёмнай сялянскай хаце). У 1907 — вёска, 98 двароў, 726 жыхароў, у 1917 — 124 двары, 804 жыхары. Апроч земляробства й жывёлагадоўлі ў вёсцы існавала й хатняе саматужніцтва — прадзеньне, ткацтва, пашыў адзеньня для сям’і са свае тканіны, збор ягадаў, грыбоў і лекавых траваў, выраб абутку (пераважна лапцяў), віцьцё вяровак і г. д.

Ад 20 жніўня 1924 — цэнтар сельсавету Бабруйскага 2-га, а ад 4 жніўня 1927 Бабруйскага раёнаў. У 1925 годзе далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі, на якой будаваліся беднякі. На базе земскае народнае вучэльні створаная працоўная школа 1-е ступені, у якой у 1925 было 108 вучняў, дзейнічаў драматычны гурток; у 1926 для школы збудаванаек памяшканьне. Паводле перапісу 1926 — вёска, 90 двароў, 419 жыхароў. Для школы пабудаванае новае памяшканьне. У 1930 створаны калгас «Сёмы зьезд Радаў».

У чэрвені 1941 вёска акупаваная немцамі, у сьнежні партызаны разграмілі валасную ўправу ў вёсцы. 28 чэрвеня 1944 у баі за вызваленьне былое вёскі Зарэчча (цяпер у складзе Хімоў) вызначыўся старшы лейтэнант Мікалай Іванавіч Кліменка, які пасьмяротна атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу. На фронце й у партызанах загінула 24 вяскоўцы.

У 1959 у вёсцы 121, у 1973 — 193 жыхары. У 1967 далучаная вёска Зарэчча. У 1986 у вёсцы 84 гаспадаркі, 205 жыхароў, сама яна цэнтар калгасу «Шлях Леніна». На пачатак 1997 — 127 двароў, 342 жыхары, у 2003 — 349 жыхароў, 140 двароў. У 2007 было прынятае рашэньне пра пераўтварэньне вёскі ў аграгарадок.

Сучаснасьць

рэдагаваць

У вёсцы сядзіба сельсавету й калгасу, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчае тэхнікі, фэрма буйное рагатае жывёлы, лесапільня, устаноўка па прыгатаваньні вітаміннае мукі, асфальтава-бэтонны завод, завод па перапрацоўцы алейных культураў. Дзейнічаюць сярэдняя школа, бібліятэка, дзіцячы ясьлі-садок, фэльчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, аддзяленьне сувязі й ашчаднага банку, аўтаматычная тэлефонная станцыя, прыёмны пункт побытавага абслугоўваньня насельніцтва, дзьве крамы.

Пляніровачна вёска ўяўляе сабой вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Вуліцы забудаваныя драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

На мясцовых могілках — дзьве брацкія магілы савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў Вялікую айчынную вайну. У 1975 і 1976 на магілах усталяваныя помнік-стэля й абэліск з мэмарыяльнымі надпісамі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 353 жыхары
  • 2007 год — 324 жыхары, 125 двароў
  • 2010 год — 354 жыхары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 85

Літаратура

рэдагаваць
  • Хімы // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 597
  • . — Мн.: .
  • Хімы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.5. кн.1. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2008. — С. 213.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Хімы (Магілёўская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў