Мікалай (Касаткін)
Архіяпі́скап Мікала́й (сьвецкае імя — Іва́н Дзьмітрыевіч Каса́ткін; 1 (13) жніўня 1836 — 3 (16) лютага 1912) — япіскап Расейскай Царквы; місіянэр, заснавальнік Праваслаўнай царквы ў Японіі. Праслаўлены ў ліку сьвятых як роўнаапостальны; памяць — 3 лютага паводле Юліянскага календара.
Мікалай Японскі | |
Мікалай Японскі | |
Сьвяты | |
---|---|
Сьвецкае імя | Іван Касаткін |
Манаскае імя | Мікалай |
Нарадзіўся | 13 жніўня 1836 Бярозаўскі пагост, Бельскі павет, Смаленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 16 лютага 1912 Токіё, Японія |
Шануецца | праваслаўе |
Услаўлены | 10 красавіка 1970 |
У ліку | Роўнаапостальных |
Галоўная сьвятыня | часткі мошчаў у Такійскім саборы і Хакадацкай царкве |
Дзень памяці | 16 лютага |
Атрыбуты | кніга, япіскапскі рыштунак |
Працы | пераклад на бунга Новага Запавету, Псалтыру і богаслужэбных кнігаў |
Падзьвіжніцтва | заснавальнік Праваслаўнай царквы ў Японіі |
Нарадзіўся ў Смаленскай губэрні ў сям’і дыякана. Скончыў Бельскую духоўную вучэльню і Смаленскую духоўную сэмінарыю. У ліку найлепшых вучняў у 1857 быў рэкамэндаваны і паступіў у Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію, дзе ў 1860 року, даведаўшыся, што існуе вакансія на пасаду настаяцеля царквы пры нядаўна адчыненым расейскім консульстве ў г. Хакадатэ (Японія, падаў заяўку і быў абраны для гэтага служэньня. Тады ж прыняў пастрыг.
2 ліпеня 1861 прыбыў у Хакадатэ. Першыя гады свайго знаходжаньня ў Японіі айцец Мікалай самастойна вывучаў японскую мову, культуру і побыт японцаў і займаўся арганізацыйнымі пытаньнямі для адкрыцьця падвор’я Расейскай праваслаўнай царквы. Першым хрышчаным японцам у 1868 року стаў сынтаісцкі сьвятар Такума Савабэ, былы самурай, які прыйшоў ў хату да а. Мікалая, каб забіць яго. Да 1870 року праваслаўная суполка налічвала звыш 4 тыс. чалавек, а да 1912 — каля 33 тысячаў чалавек і 266 праваслаўных суполак.
У 1870 року па хадатайніцтве а. Мікалая, узьведзенага ў сан архімандрыта, была адкрытая расейская духоўная місія з цэнтрам у Токіё ў вядзеньні Камчацкай япархіі. У 1880 а. Мікалай узьведзены ў сан япіскапа Рэвельскага, вікарыя Рыскай япархіі. У працэсе місіянэрскай дзейнасьці а. Мікалай перавёў на японскую мову Сьвятое Пісаньне, іншыя багаслужэбныя кнігі, стварыў духоўную сэмінарыю, пачатковыя школы для дзяўчынак і хлопчыкаў, бібліятэку, прытулак і іншыя ўстановы. Выдаваў праваслаўны часопіс «Царкоўны весьнік» на японскай мове. 8 сакавіка 1891 быў асьвячоны катэдральны Васкрасенскі сабор (званы японцамі Нікалай-до).
Падчас расейска-японскай вайны застаўся са сваёй паствай у Японіі, аднак службы ў гэты час не праводзіліся. 24 сакавіка 1906 Найсьвяцейшы Сынод узьвёў яго ў сан архіяпіскапа Такійскага і ўсяе Японіі.
Па сьмерці а. Мікалая японскі імпэратар Мэйдзі асабіста даў дазвол на пахаваньне ў межах гораду.
10 красавіка 1970 прылічаны да ліку сьвятых.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Архіепіскап Антоній (Мельникаў). Святой равноапостольный архиепископ Японский Николай. // Богословские труды, 1975, сб.14
- О. В. Шаталов. Святитель Николай (Касаткин) в первый период деятельности Российской православной миссии в Японии (1861—1875 гг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мікалай Японскі, сьвяты, роўнаапостальны на бачыне Расейскае Праваслаўе