Брэнтфард (футбольны клюб)
«Брэнтфард» (па-ангельску: Brentford) — ангельскі футбольны клюб з гораду Брэнтфард. Заснаваны ў 1889 годзе. Яшчэ ў XIX стагодзьдзі клюб атрымаў мянушку «пчолы». З 1904 па 2020 гады ладзіў свае хатнія матчы на Грыфін Парку, але потым пераехаў на новы стадыён Брэнтфард-Кам’юніці. Галоўнымі супернікамі «пчоламі» ёсьць іншыя клюбы з заходняга Лёндану як то «Фулгэм» і «Кўінз Парк Рэйнджарз».
Брэнтфард | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Brentford Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 10 кастрычніка 1889 | |||||
Горад | Брэнтфард, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Брэнтфард-Кам’юніці Умяшчальнасьць: 17 250[1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 16 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы brentfordfc.com (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў закладзены ў кастрычніку 1889 году як апошняя спроба мясцовых спартоўцаў стварыць у горадзе сталы футбольны або рэгбійны клюб. Першапачаткова клюб праводзіў таварыскія сустрэчы суботамі, але падчас сэзону 1890—1891 гадоў узяў удзел у лякальным кубку. Прыкладна ў той жа час «Брэнтфард» атрымаў сваю існую мянушку «пчолы», якая адсылае да воклічу каманды перад матчам, які няслушна быў інтэрпрэтаваны прэсай[3]. Да 1896 году «Брэнтфард» далучыўся да Лёнданскай лігі, а ўжо праз два гады атрымаў запрашэньне ў Паўднёвую лігу, дзе спачатку гуляў у Другім дывізіёне, а празь некалькі сэзонаў здабыў падвышэньне да Першага дывізіёну. «Брэнтфорд» пераехаў на Грыфін Парк, першы сталы стадыён, на пачатку сэзону 1904—1905 гадоў[4]. «Пчолы» ўпершыню прасунуліся да трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны ў 1905—1906 гадах, аднак, прагулялі на Энфілдзе «Лівэрпулу»[5]. Не зважаючы на 18 галоў Джордзі Рыда ў сэзоне 1908—1909 гадоў клюб скончыў сэзон на апошнім месцы Першага дывізіёну, але ўратаваўся ад вылету праз здабыцьцё Паўднёвага прафэсійнага дабрачыннага кубка. Аднак ужо паводле вынікаў сэзону 1912—1913 гадоў «пчолы» былі вымушаныя пакінуць Першы дывізіён, дзе выступалі да пачатку Першай сусьветнай вайны.
4 жніўня 1914 году Вялікабрытанія аб’явіла вайну Нямецкай імпэрыі, і многія гульцы выправіліся на вайну ці вайсковыя прадпрыемствы. З арыгінальнага складу на сакавік 1915 году засталіся толькі Тэд Прайс, Дасьці Роўдс і Алек Барклі[6]. Клюб быў вымушаны запрасіць аматараў, каб працягнуць сэзон, які ўсё ж такі быў прыпынены. У Футбольную лігу «Брэнтфард» далучыўся ў 1920 годзе, пасьля таго як па вайне адзін сэзон згуляў у адноўленай Паўднёвай лізе. Па прызначэньні галоўнага трэнэра Гары Кэртыса ў 1926 годзе рушыў адзін з самых пасьпяховых пэрыядаў гісторыі клюбу. Кэртыс паступова выбудоўваў каманды, прасоўваючыся з Трэцяга дывізіёну да Першага.
У 1932 годзе трэнэр запрасіў шэраг новых гульцоў, адзін зь якіх — Джэк Голідэй, запісаў на свой рахунак 39 галоў у сэзоне 1932—1933 гадоў розыгрышу Трэцяга дывізіёну зоны «Поўдзень». Пасьля таго, як «Брэнтфард» падняўся з Трэцяга дывізіёну да Першага ўсяго за тры сэзоны, Гары Кэртыс вырашыў не зьняняць склад у першы сэзон 1935—1936 гадоў у эліце[7]. У гэты ж час праз будаваньне яшчэ адной трыбуны ўмяшчальнасьць Грыфін Парку павялічылася да 40 тысяч, што падвысіла клюбныя прыбыткі ад продажу квіткоў[7].
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «The stadium». Brentford Football Club New Stadium.
- ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/1148
- ^ Haynes 1998. С. 98.
- ^ Haynes 1998. С. 65—66.
- ^ White 1989. С. 357—360.
- ^ White 1989. С. 104—110.
- ^ а б White 1989. С. 146—151.
Літаратура
рэдагаваць- Haynes, Graham A-Z of Bees: Brentford Encyclopaedia. — Harefield: Yore Publications, 1998. — ISBN 1874427577, ISBN 978-1874427575
- White, Eric 100 Years of Brentford. — Oldfield Press, 1989. — ISBN 0951526200, ISBN 978-0951526200