Філіпіняты
Філіпіняты[1] (таксама сустракаецца — Філіпіня́та, Піліпіня́ты)[1]) — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Валожыну, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладэчна—Ліда, 88 км ад Менску.
Філіпіняты | |
трансьліт. Filipiniaty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Гародзькаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
СААТА: | 6220820096 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′43″ пн. ш. 26°23′40″ у. д. / 54.16194° пн. ш. 26.39444° у. д.Каардынаты: 54°9′43″ пн. ш. 26°23′40″ у. д. / 54.16194° пн. ш. 26.39444° у. д. |
± Філіпіняты |
Геаграфія
рэдагавацьРэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе цячэ ручай, злучаны з р. Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Куцяняты і далей па шашы Валожын—Гародзькі.
Пляніровачна складаецца з выгнутай вуліцы мэрыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбаковай, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадзкія будынкі ў цэнтры, гаспадарчы сэктар — на паўднёва-заходняй ускраіне.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1897 годзе вёска ўваходзіла ў склад Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
У 1921—1939 гадах знаходзілася пад уладай Польскай Рэспублікі. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 да 16 ліпеня 1954 году — цэнтар сельсавету ў Валожынскім раёне Баранавіцкай вобласьці.
У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах загінулі 12 вяскоўцаў.
З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. 11 кастрычніка 1949 году арганізаваны калгас «Чырвоная зара», які абслугоўвала Вішнеўская МТС.
З 20 студзеня 1960 году — у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 году — у Валожынскім раёнах. У 1940—1954 гадах цэнтар Філіпіняцкага сельсавету.
З 16 ліпеня 1954 да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Забрэскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 — 57 двароў, 336 жыхароў.
- 1904 — 327 жыхароў.
- 1908 — 359 жыхароў.
- 1921 — 66 двароў, 378 жыхароў.
- 1940 — 80 двароў, 495 жыхароў.
- 1959 — 371 жыхар.
- 1994 — 108 двароў, 259 жыхароў.
- 2002 — 85 двароў, 186 жыхароў.
- 2008 — 76 гаспадарак, 152 жыхары
- 2019 — 67 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.