Лэнчна
Лэ́нчна (па-польску: Łęczna) — горад ва ўсходняй Польшчы, які месьціцца ў Люблінскім ваяводзтве. Ёсьць цэнтрам Лэнчнаўскага павету. Лэнчна ўзвышаецца сярод пагоркаў Люблінскага ўзвышша ў месцы зьліцьця дзьвюх рэкаў — Вепры і Сьвінкі.
Лэнчна | |||
| |||
Краіна: | Польшча | ||
Плошча: |
| ||
Насельніцтва: | |||
Паштовы індэкс: | 21-010 | ||
Нумарны знак: | LLE | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°18′0″ пн. ш. 22°53′0″ у. д. / 51.3° пн. ш. 22.88333° у. д.Каардынаты: 51°18′0″ пн. ш. 22°53′0″ у. д. / 51.3° пн. ш. 22.88333° у. д. | ||
Лэнчна | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.leczna.pl |
Гісторыя
рэдагавацьПершая дакумэнтальная згадка пра вёску Лэнчна датуецца 1252 годам. У той час тэрыторыя на ўсход ад Любліна была маланаселенай, без гарадоў і зь невялікай колькасьцю вёсак, таму што рэгіён часта зьведваў набегі. Сытуацыя зьмянілася ў канцы XIV стагодзьдзя, пасьля Крэўскай уніі, калі паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім была складзеная унія. У 1462 годзе мясцовы шляхціч Зьбігнеў з Лэнчны прадаў вёску роду Тачынскіх. Празь пяць гадоў, 7 студзеня 1467 году, кашталян кракаўскі Ян атрымаў магдэбурскае права на горад Лэнчна.