Загрожаная мова

ступень загрожанасьці мовы
(Перанакіравана з «Уцісканая мова»)

Загрожаная мова[1] (уцісканая мова[2]) — мова, што выходзіць з ужытку праз спыненьне выкарыстаньня носьбітамі й перадачы наступнаму пакаленьню ды скарачэньне колькасьці галінаў зносінаў у ёй. У 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічыла да такіх моваў беларускую[3][4].

Азначэньне і вымярэньне пагрозы

рэдагаваць

Выразнага парога для ідэнтыфікацыі мовы як загрожанай няма, але звычайна выкарыстоўваюцца тры асноўныя крытэры:

  • Колькасьць носьбітаў мовы
  • Узрост носьбітаў мовы
  • Узровень валоданьня мовай у наймаладзейшага пакаленьня сукупна з практыкамі навучаньня і перадачы ведаў ад старэйшых носьбітаў мовы

Нягледзячы на тое, што на мове (да прыкладу можна ўзяць некаторыя мовы Інданэзіі) могуць размаўляць дзясяткі тысячаў людзей, яна ўсё адно можа быць загрожанай, калі дзеці больш не вывучаюць яе, а носьбіты пачынаюць аддаваць перавагу дзяржаўнай (у дадзеным выпадку інданэзійскай) перад сваёй лякальнай мовай. Зь іншага боку, мова, на якой размаўляюць 500 чалавек, можа лічыцца жывой, калі яна зьяўляецца асноўнай мовай супольнасьці і першай (ці адзінай) размоўнай для ўсіх дзяцей у вызначанай супольнасьці.

Грунтуючыся на практыках успадкоўваньня і перадачы моваў ад старэйшых пакаленьняў малодшым, ЮНЭСКА вылучае чатыры ўзроўні пагрозы:[5]

Уразьлівая: Большасьць дзяцей размаўляе на мове, але яе выкарыстаньне абмежаванае пэўнымі сфэрамі (напрыклад, толькі дома).
Дакладна загрожаная: Дзеці не вывучаюць мову ў сям’і як родную.
Сур’ёзна загрожаная: На мове размаўляюць прадстаўнікі старэйшага пакаленьня: дзядулі і бабулі; і хаця пакаленьне бацькоў разумее мову, яе не ўжываюць для зносінаў адно з адным і зь дзецьмі.
На мяжы зьнікненьня: Мовай валодаюць толькі прадстаўнікі старэйшага пакаленьня, але размаўляюць на ёй параўнальна рэдка альбо ўжываюць толькі некаторыя фразы.

Калі носьбітаў мовы, што вывучаюць яе ад нараджэньня, не застаецца ўвогуле, мова лічыцца зьніклай.

Захады да адновы

рэдагаваць

Вылучаюць два пасьлядоўныя захады да адновы ўстойлівага разьвіцьця мовы: дакумэнтаваньне і адраджэньне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць