Алена Таболіч
Але́на Ўладзі́мераўна Табо́ліч (нар. 1940, в. Горна, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларуская мовазнаўца і перакладніца з ангельскай мовы.
Алена Таболіч | |
Дата нараджэньня | 15 красавіка 1940 (84 гады)[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Горна, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў |
Прафэсія | выкладніца |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт |
Пасада | дацэнт |
Бацька | Уладзімер |
Кандыдатка філялягічных навук, дацэнтка. Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла школу ў Зэльве (Гарадзенская вобласьць). Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Абараніла кандыдацкую дысэртацыю ў галіне параўнальнага мовазнаўства. Стала выкладаць у МДЛУ на факультэце ангельскай мовы, дзе заняла пасаду дацэнткі[3].
У 2000-я гады ў складзе працоўнай групы зь 7 мовазнаўцаў удзельнічала ў падрыхтоўцы «Стратэгіі разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі» для Таварыства беларускай мовы[4].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1989 годзе стала адной са складальніц «Ангельска-беларуска-расейскага слоўніка». У 1995 годзе — «Кішэннага ангельска-беларуска-расейскага слоўніка». Выдала кнігі перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу» (2006) і «Ryhor Baradulin. Ksty» (2006). У кнігу «Срэбны дождж» увайшлі пераклады вершаў 29 амэрыканскіх і ангельскіх паэтаў[3]. У кнігу «Ліхтарык глогу» ўвайшлі пераклады вершаў амэрыканскіх і брытанскіх паэтаў на беларускую мову, а асобны разьдзел склалі беларускія вершы ў перакладзе на ангельскую[5] такіх паэтаў, як Рыгор Барадулін, Данута Бічэль, Ларыса Геніюш, Міхась Скобла і Сяргей Панізьнік[6].
У 2004 годзе стала адной з 4-х укладальніцаў 2-га выданьня «Ангельска-беларуска-расейскага слоўніка», якое падрыхтаваў навукова-мэтадычны цэнтар «Слоўнік» Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Уклала ў тым слоўніку на 10 000 словаў дадаткі і словы з 8 апошніх літараў ангельскага альфабэту ад S да апошняй Z[7]. У дадатках падала сьпісы геаграфічных назваў, лічэбнікаў, няправільных дзеясловаў, скаротаў, мераў вагі і даўжыні. Таксама вывярала фанэтычную транскрыпцыю слоўніка[8].
У 2011 годзе выйшаў зборнік вершаў Сяргея Панізьніка «На ўсе вякі», які зьмяшчаў аднайменны верш-гашма 1970-х гадоў у перакладзе Алены Таболіч на ангельскую[9]. У 2013 годзе стала адной з укладальніц «Ангельска-беларускага слоўніка» на 60 000 словаў (765 старонак)[10]. У 2019 годзе пераклала на ангельскую фотаальбом Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусі»[11].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Срэбны дождж : пераклады з ангельскамоўнае паэзіі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — 111 с. — 500 ас. — ISBN 985-6318-45-9
- Ангельская паэзія ў беларускіх перакладах : вучэбны дапаможнік. — Менск: МДЛУ, 2000. — 106 с.
- Таямніцы мастацкага перакладу: English - Belarusian. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 147 с.
- Ліхтарык глогу: пераклады вершаў / рэд. Міхась Скобла, Джэймз Торсан. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 108 с. — 100 ас. — ISBN 985-504-057-0
- Курс перакладу зь беларускай мовы на ангельскую : вучэбна-мэтадычны дапаможнік. — Менск: МДЛУ, 2007. — 98 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Марыя Берасьнева. Каляндар: 75 гадоў з дня нараджэньня Алены Таболіч // «Рэгіянальная газэта», 9 красавіка 2015 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
- ^ Структура // Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2021 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
- ^ а б Алена Ўладзімераўна Таболіч // Партал «Вучоба», 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
- ^ Сяргей Запрудзкі, Алена Анісім, Уладзь Кошчанка, Сяргей Кручкоў, Адам Мальдзіс, Алена Таболіч і Генадзь Цыхун. Стратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі // Таварыства беларускай мовы, 2019 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
- ^ Таболіч Алена, Ліхтарык глогу // Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат», 2006 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
- ^ Лісьце маіх рук // Дзеяслоў : часопіс. — Студзень—люты 2007. — № 1 (26). — С. 321—324.
- ^ Ангельска-беларуска-расейскі слоўнік = Англійска-беларуска-рускі слоўнік / гал.рэд. Тамара Суша. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — ISBN 985-11-0289-X
- ^ Віншуем Алену Таболіч зь юбілеем // Наша слова : газэта. — 25 красавіка 2012. — № 17 (1064). — С. 1. — ISSN 2073-7033.
- ^ Сяргей Чыгрын. Сяргей Панізьнік: «І ня кніга перад вачыма — неўміручая воля зямлі» // Маладосьць : часопіс. — Кастрычнік 2020. — № 10. — С. 105-106. — ISSN 0131-2308.
- ^ Алене Таболіч – 80 // Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 15 красавіка 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
- ^ Алеся Коршак. Інтэрвію з аўтарам фотаальбома «Пад небам Беларусі» Анатолем Клешчуком // Выдавецтва «Беларусь», 14 сакавіка 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алена Таболіч // Інтэрнэт-бібліятэка «Беларуская палічка», 2021 г. Праверана 18 сакавіка 2021 г.
- Блэйк. Уордсварт. Шэлі. Кітс. Выбраныя вершы в перекладах Алены Таболіч (аудыё)