Валянтына Пашкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пашкевіч.
Валянты́на Пашке́віч (дзяв. Жукоўская; 5 лютага 1916, Казельск, сёньня Калуская вобласьць, Расея — 25 сакавіка 2004, Таронта, Канада) — беларуская пэдагогіца, лексыкографка, грамадзкая і культурная дзяячка. Сястра Раісы Жук-Грышкевіч.
Валянтына Пашкевіч лац. Valantyna Paškievič | |
Імя пры нараджэньні | Валянтына Мікалаеўна Жукоўская |
---|---|
Род дзейнасьці | Настаўніца |
Дата нараджэньня | 5 лютага 1916 |
Месца нараджэньня | Казельск, Калуская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 25 сакавіка 2004 |
Месца сьмерці | Таронта, правінцыя Антарыё, Канада |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Канада |
Месца вучобы |
|
Занятак | пэдагог, лексыкограф, грамадзкая дзяячка |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз |
Бацька | Мікалай Жукоўскі |
Муж | Міхась Пашкевіч |
Дзеці | Павал, Эва |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў радзіне выхадцаў зь Берасьцейшчыны. Скончыла гімназію імя Адама Міцкевіча ў Пружанах (1935), паступіла на клясычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, праз два гады перавялася на фізыка-матэматычны факультэт. Брала актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе.
У Другую Сусьветную вайну жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладніцкім бюро «Вінэта». Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), апекавалася беларускім скаўтынгам[1].
У ліпені 1949 пераехала ў Таронта, дзе праз год узяла шлюб з грамадзкім дзеячом М. Пашкевічам. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала й кіравала танцавальным гуртком. Кіравала беларускай суботняй школкай пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Мае двох дзяцей: Паўлюка й Эву — і дзьве ўнучкі Ларысу й Галіну[2].
Памерла 25 сакавіка 2004 года ў Таронта. Пахаваная на Trafalgar Lawn Cemetery (Оквіл, Антарыа).
Літва і ліцьвіны
рэдагавацьУ фундамэнтальным двухтомным падручніку «Беларуская мова» (Таронта, 1978 год) — першай практычнай граматыцы беларускай мовы па-ангельску — зазначала: «літоўская мова была ўрадавай на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага… наш край праз больш, як паўтысяча гадоў зваўся Літвой, дзяржава — Вялікім Княствам Літоўскім, а нашыя прашчуры — ліцьвінамі»[3], што дадаткова сьцьвярджала ў пададзеным пры падручніку слоўніку: «Лятува [Летува] — present-day Lithuania; Літва — Lithuania (old name of present-day Byelorussia [Belarus]); Жамойць — Samogitia — old name (lasting almost until the end of the 19th c.) of present-day Lithuania»[4].
Працы
рэдагаваць- Першая чытанка пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў. — Кліўлэнд, 1968;
- Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1974 (кніга 1), 1978 (кніга 2);
- Ангельска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary: каля 30 000 словаў. — Менск, 2006. — 1028 с. ISBN 985-6783-15-1.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вольга Іпатава, Алег Гардзіенка. Беларускія дзеячы й арганізацыі ў Канадзе, згаданыя ў кнізе // Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька / Уклад. В. Іпатавай. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2005. — 192 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.5). ISBN 985-504-006-6.
- ^ Раіса Жук-Грышкевіч. Слоўнік, зроблены на энтузіязме // «Беларус» №542, сакавік 2008.
- ^ Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1978. С. 26.
- ^ Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1978. С. 26, 251, 271—272.