Усход (станцыя мэтро)
Станцыя «Усход» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 31 сьнежня 1986 |
Тып | аднаскляпеністая з маналітнага жалезабэтону |
Выхад да вуліц | прасп. Незалежнасьці, вул. Каліноўскага |
Каардынаты | 53°56′3.84″ пн. ш. 27°39′4.32″ у. д. / 53.9344° пн. ш. 27.6512° у. д.Каардынаты: 53°56′3.84″ пн. ш. 27°39′4.32″ у. д. / 53.9344° пн. ш. 27.6512° у. д. |
Маб. апэратары | МТС, А1, Life:) |
Код станцыі | 122 |
Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскае лініі Менскага мэтрапалітэну. Знаходзіцца паміж станцыямі «Маскоўская» й «Барысаўскі тракт».
Гісторыя
рэдагавацьСтанцыя пачала сваю працу 31 сьнежня 1986 году ў складзе другое чаргі мэтрапалітэну. Да 2007 году была канцавой, таму пасьля станцыі ў бок «Барысаўскага тракту» існуе пашэрсны зьезд.
24 ліпеня 2009 году падчас падтапленьня вуліцаў у Менску праз моцны дождж праца станцыі была перапыненая на чвэрць гадзіны[1].
Канструкцыя
рэдагавацьСтанцыя «Ўсход» — аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэньня з жалезабэтону.
Назва
рэдагавацьНазва станцыі паходзіць ня толькі ад геаграфічнага становішча ці пазыцыі станцыі падчас праектаваньня, але й ад касьмічнае праґрамы «Ўсход». Гэта прагледжваецца ў стылізацыі станцыі, а таксама ў фасадах жытловых будынкаў, што знаходзяцца на праспэкце Незалежнасьці каля выхадаў са станцыі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьУсход (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў