Малінаўка (станцыя мэтро)
Станцыя «Малінаўка» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 3 чэрвеня 2014 году[1] |
Архітэктары | Уладзімер Целяпнёў |
Скульптар | Максім Пятруль |
Выхад да вуліц | прасп. Дзяржынскага, вул. Ясеніна, вул. Яна Чачота |
Код станцыі | 110 |
«Малі́наўка» (трансьліт.: Malinaŭka) — канцавая станцыя Маскоўскае лініі Менскага мэтрапалітэну, злучаная са станцыяй «Пятроўшчына». Адкрытая 3 чэрвеня 2014 году[1], першапачатковае плянаванае адкрыцьцё — лістапад 2013 году.
Архітэктар — Уладзімер Целяпнёў, скульптар — Максім Пятруль(be).
Будаўніцтва перагонных тунэляў ад станцыі «Пятроўшчына» да перасячэньня з вуліцай Касманаўтаў вялося закрытым спосабам, ад скрыжаваньня з вуліцай Касманаўтаў да станцыі «Малінаўка» — адкрытым спосабам.
Разьмяшчэньне
рэдагавацьЗнаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне Менску, паблізу МКАД. Разьмешчаная на перакрыжаваньні прасп. Дзяржынскага, вул. Ясеніна і вул. Яна Чачота, ля мікрараёнаў Малінаўка й Брылевічы. Найбольш паўднёвая з усіх станцыяў Маскоўскае лініі й менскага мэтрапалітэну наогул, наступная праектаваная станцыя гэтай жа лініі, якая паводле плянаў будзе месьціцца пасьля Малінаўкі — Шчомысьліца.
Дызайн
рэдагавацьБеларускі скульптар Максім Пятруль зьяўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадзкую прастору станцыі Малінаўка, спраектаванай архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На гэтай станцыі ажыцьцяўляецца ўкараненьне твораў мастацтва М. Петруля, а сама станцыя набыла экспазыцыйную функцыю, становячыся выставачнай пляцоўкай, альтэрнатыўнай традыцыйным выставачным прасторам — музэям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўнай задачай твораў зьяўляецца не столькі дэкаратыўная функцыя, колькі рэпрэзэнтатыўная — прадстаўленьне саміх сябе ў якасьці завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадзкіх прастор»[2].