Маскоўская лінія
Маскоўская лінія | |
---|---|
Менскі мэтрапалітэн | |
Пачатак працы | 30 чэрвеня 1984 |
Даўжыня, км | 19,9 |
Колькасьць станцыяў | 15 (+1 праектуецца) |
Вагонаў у складзе | 5 |
Завантажаныя станцыі | Кастрычніцкая |
Электрадэпо | ЦЧ-1 «Маскоўскае» |
Маскоўская лінія — першая лінія Менскага мэтрапалітэну, пачала сваю працу 30 чэрвеня 1984 году ў складзе васьмі станцыяў. Цяпер лінія доўжыцца 19,9 км і складаецца з 15 станцыяў[1]. Маскоўская лінія ідзе пад праспэктамі Незалежнасьці і Дзяржынскага.
Гісторыя
рэдагавацьБудаўніцтва першае лініі мэтрапалітэну пачалося ў 1977 годзе. 26 чэрвеня 1984 году кіраўнікі краіны аднымі зь першых апрабавалі новы від транспарту, афіцыйна свае дзьверы першая лінія расчыніла праз 4 дні — 30 чэрвеня.
Першая чарга лініі складалася з васьмі станцыяў: «Інстытут Культуры», «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская».
Пазьней, праз два з паловай гады — 31 сьнежня 1986 году — была здана другая чарга, якая складалася толькі з адной станцыі пасьля «Маскоўскай» — «Усход». Наступны працяг лініі, зноў жа на паўночны ўсход, адбыўся 7 лістапада 2007 году, калі пачалі сваю працу дзьве новыя станцыі: «Барысаўскі тракт» і «Уручча». 7 лістапада 2012 году адкрыты тры станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». 3 чэрвеня 2014 году адкрытая яшчэ адна станцыя ў паўднёва-заходнім кірунку — «Малінаўка».
Участак | Пачатак працы | ||
---|---|---|---|
Інстытут Культуры | — | Маскоўская | 30 чэрвеня 1984 |
Маскоўская | — | Усход | 31 сьнежня 1986 |
Усход | — | Уручча | 7 лістапада 2007 |
Інстытут Культуры | — | Пятроўшчына | 7 лістапада 2012 |
Пятроўшчына | — | Малінаўка | 3 чэрвеня 2014 |
Першая чарга
рэдагаваць3 траўня 1977 году ў Менску пачаліся першыя работы, а 16 чэрвеня забітая першая паля.
Галерэя
рэдагаваць-
Плошча Якуба Коласа
-
Акадэмія Навук
-
Парк Чалюскінцаў
-
Маскоўская
-
Усход
-
Барысаўскі тракт
-
Уручча
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мінскі метрапалітэн(недаступная спасылка)
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |