Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро)
Каардынаты: 53°54′57″ пн. ш. 27°35′03″ у. д. / 53.9159° пн. ш. 27.5843° у. д.
Станцыя «Плошча Якуба Коласа» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 26 чэрвеня 1984 |
Тып | Калённая |
Тып плятформы | выспавая |
Даўжыня плятформы, м | 100 |
Шырыня плятформы, м | 10 |
Код станцыі | 118 |
Плошча Якуба Коласа (трансьліт.: Plošča Jakuba Kolasa) — станцыя Маскоўскае лініі Менскага мэтрапалітэну. Разьмешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Акадэмія навук» і «Плошча Перамогі».
Гісторыя
рэдагаваць«Плошча Якуба Коласа» была адкрытая 26 чэрвеня 1984 году ў складзе першае чаргі менскага мэтрапалітэну. Станцыя ёсьць адной з самых напружанных з пасажырапатокам у 110 тысячаў пасажыраў.
Адным з мастакоў, якія афармлялі станцыю, быў Юрый Багушэвіч.
Выхады
рэдагавацьВыхады станцыі разьмешчаныя на пляцу Якуба Коласа. Адзін зь іх вядзе да сквера на пляцу й вялікай залы Беларускае дзяржаўнае філярмоніі. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе да ЦУМа.
Літаратура
рэдагаваць- Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнiк / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 46.
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў