Міхалова (станцыя мэтро)
Станцыя «Міхалова» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 7 лістапада 2012 |
Тып | трохпралётная, калённая, дробнага заляганьня |
Форма плятформы | простая |
Архітэктары | Н. Нікалаевіч, В. Дзядзюля |
Будаўнік | Менскмэтрабуд |
Выхад да вуліц | пр. Дзяржынскага, вул. Гурскага, вул. Уманская |
Пераходы на станцыі | Берасьцейская |
Код станцыі | 112 |
Міхало́ва (трансьлітарацыя: Michalova) — станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну. Разьмешчана на скрыжаваньні вуліцы Гурскага й праспэкту Дзяржынскага (Маскоўскі раён). Першапачаткова адкрыцьцё было заплянаванае на верасень 2012 году, аднак было перанесена[1]. 7 лістапада 2012 году станцыя была ўведзеная ў эксплюатацыю[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ аснове назвы ляжыць назва былой вёскі Міхалова, у сувязі з чым у інтэр’еры прысутнічае тэма прыроды — халодны заход.
Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова станцыя праектавалася з двума ўваходнымі вестыбюлямі, абсталяванымі эскалатарамі. У далейшым праект станцыі зьведаў зьмены, станцыя была запраектавана на мэтар бліжэй да зямлі, што дазволіла выключыць неабходнасьць устаноўкі эскалатараў [3]. Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года [4] у складзе 4-й чаргі першай лініі Менскага метрапалітэна.