Рэспубліканская партыя ЗША

Каардынаты: 38°53′08″ пн. ш. 77°00′20″ з. д. / 38.88556° пн. ш. 77.00556° з. д. / 38.88556; -77.00556

Рэспубліка́нская па́ртыя ЗША — адна зь дзьвюх вядучых партыяў ЗША, заснаваная ў 1854 годзе на аснове Партыі вігаў. Кожныя 4 гады перад прэзыдэнцкімі выбарамі склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Бягучай дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. Першым прэзыдэнтам ад партыі ў 1860 годзе абраўся Абрагам Лінкальн. У грамадзянскай вайне 1861—1865 гадоў падтрымлівала паўночныя штаты. Да канца 19 ст. акрэсьлілася ў якасьці кансэрватыўнай зь лібэральным крылом. У 20 ст. 10 зь 17 прэзыдэнтаў ЗША былі рэспубліканцамі[1].

Рэспубліканская партыя ЗША
анг. Republican Party
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Рона Макдэніэл
Заснавальнік Партыя вігаў ЗША, Партыя вольнай зямлі
Дата заснаваньня 20 сакавіка 1854 (170 гадоў таму)
Штаб-кватэра ЗША, г.Вашынгтон, Паўднёва-ўсходняя чвэрць, вул. Першая, д. 310
Ідэалёгія Кансэрватызм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны зьвяз
Моладзевая арганізацыя Маладыя рэспубліканцы
Колькасьць 68 049 840
Колькасьць дэпутатаў
· Палата прадстаўнікоў 239 / 435
· Сэнат 52 /100
· Верхнія палаты штатаў 1158 / 1972
Дэвіз Вялікая старая партыя
Афіцыйны сайт www.gop.com

Прэзыдэнты

рэдагаваць

XIX ст.:

XX ст.:

XXI ст.:

Замежныя справы

рэдагаваць

У сваёй праграме 2012 г. партыя заклікала «лідараў расейскага ўраду» адмовіцца ад «падтрымкі апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі»[2].

  1. ^ Рэспубліканская партыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 14. — С. 24-25. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
  2. ^ Тацьцяна Каравянкова. Рэспубліканская партыя ЗША заклікае Расею адмовіцца ад падтрымкі «апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі» // БелаПАН, 29 жніўня 2012 г. Праверана 22 лютага 2014 г.