Улукі
Улу́кі[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.
Улукі | |
трансьліт. Uluki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Лапаціцкі |
Насельніцтва: | 46 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213251 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′0″ пн. ш. 30°56′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 30.93333° у. д.Каардынаты: 53°35′0″ пн. ш. 30°56′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 30.93333° у. д. |
± Улукі |
Назва
рэдагавацьНазва вёскі паходзіць ад таго, што разьмешчана яна на луцэ, якая ўтворана рэкамі Раста й Лясьнянка, т. б. знаходзіцца ў лукі, каля лукі. Старажылы таксама сьцьвярджаюць, што рака Проня адрэзала луку, выпраміла сваё ручво. Паселішча на луцэ й стала называцца Ўлукі.[3]
Гісторыя
рэдагавацьЗгадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1782 годзе згадваецца пад назвай Улоскі. У 1783 годзе 58 двароў, 282 жыхары. У 1896 годзе належала купцу Мацейсону, які валодаў 3721 дзесяцінай зямлі, з вадзянымі млынамі, карчмой (1882). У вёсцы быў млын на р. Чыстая Лужа. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2011 год — 46 чалавек[1]
- 2010 год — 50 чалавек
- 1999 год — 85 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслугаў[1].
Асобы
рэдагаваць- Іван Цішчанка[5] (1912—1987) — беларускі хімік-арганік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 582.
- ^ НГАБ у Менску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 448зв.
- ^ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.