Уладзімер Чаркасаў

Уладзі́мер Чарка́саў (па-ўкраінску: Черкасов Володимир Юрійович) — вайсковец, сяржант, старшы выведнік-снайпэр 140-га асобнага цэнтру АА Ўзброеных сілаў Украіны.

Уладзімер Чаркасаў
укр. Черкасов Володимир Юрійович
3 чэрвеня 198924 ліпеня 2014
Месца нараджэньня Альгопіль, Віньніцкая вобласьць, УССР
Месца сьмерці Краматорск, Данецкая вобласьць, Украіна
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў  ССА Украіны
Званьне  Сяржант
Частка  140 ЦАдП
Бітвы/войны Вайна на Данбасе:
Бітва за Краматорск
Узнагароды
Ордэн «За мужнасьць» III ступені
Ордэн «За мужнасьць» III ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся Ўладзімер чаркасаў у вёсцы Альгопіль Чачальніцкага раёну, быў адзіным дзіцём у бацькоў. Па сканчэньні Віньніцкае вышэйшае прафэсійнае вучэльні праходзіў кантрактную службу ў Хмельніцкім, у 8-м асобным палку адмысловага прызначэньня, адтуль накіраваны ваяваць ва ўсходніх абласьцях Украіны.

Акалічнасьці згубы рэдагаваць

Загінуў 24 ліпеня 2014 року калі КАМАЗ, на якім ехалі спэцпрызнаўцы, трапіў пад скрыжаваны агонь з засады ля места Краматорск. Разам з Уладзімерам загінулі сяржант Васіль Кабэрнюк, сяржант Андрэй Чабан ды жаўнер Тарас Якімчук.

Ва Ўладзімера Чаркасава ў вёсцы Гумённае засталася маці — Майя Аляксандраўна, у Гаўрышаўцы — цётка.

Уладзімер Чаркасаў пахаваны ў вёсцы Кажухаўка, адкуль родам бацькі[1].

Узнагароды рэдагаваць

За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-украінскае вайны ўзнагароджаны

  • ордэнам «За мужнасьць» III ступені (8.8.2014) (пасьмяротна)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць