Андрэй Чабан
Андрэй Чаба́н (па-ўкраінску: Чабан Андрій Олександрович) — вайсковец, сяржант-інструктар аддзяленьня сувязі 140-га асобнага цэнтру АА ГШ в/ч А0661 Узброеных сілаў Украіны.
Андрэй Чабан укр. Чабан Андрій Олександрович | |
31 студзеня 1988 — 27 ліпеня 2014 | |
Месца нараджэньня | Залісьці, Тарнопальская вобласьць, УССР |
---|---|
Месца сьмерці | Першамайск, Луганская вобласьць, Украіна |
Прыналежнасьць | Украіна |
Род войскаў | ССА Украіны |
Званьне | Сяржант |
Частка | 140 ЦАдП |
Бітвы/войны | Вайна на Данбасе |
Узнагароды | |
Біяґрафія
рэдагавацьБыў адзіным дзіцем у сям’і. У 2003 годзе скончыў Залесецкую ААШ І-ІІІ ступеняў, у 2008 — Галіцкі інстытут імя В. Чорнавала ў Тарнопалі.
З 2008 року за контрактам служыў у частцы А 0551 у Хмяльніцкім, быў інструктарам аддзяленьня сувязі. У 2014 — у в/ч А0661.
Пасьля захопу Крыму Расеяю 80 дзён быў у Хэрсоне, потым яго накіравалі на ўсход. Падчас патруляваньня спэцпрызначэнцы выявілі дывэрсійную ґрупу тэрарыстаў. Загінуў 24 ліпеня ля Першамайску ад кулі снайпэра, ратуючы субратаў ад гібелі коштам уласнага жыцьця — ґрупа трапіла ў засаду, тады ж загінулі Васіль Кабэрнюк, Уладзімер Чаркасаў ды Тарас Якімчук.
Ідучы ў небясьпечную зону, ён ня слухаў тых, хто яго ад гэтага адмаўляў, а падкрэсьліваў:
Гэта жа мая Ўкраіна, я мушу яе бараніць ад ворага | ||
—Андрэй Чабан, Крыніца |
Узнагароды
рэдагавацьЗа асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-украінскае вайны ўзнагароджаны
- ордэнам «За мужнасьць» III ступені (8.8.2014);
За мужнасьць, самаахвярнасьць ды ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў, выяўленыя ў барацьбе за незалежнасьць Украіны падчас правядзеньня АТА на ўсходзе Ўкраіны ўзнагароджаны ордэнам «За Украіну, за яе волю»[1].
Ушанаваньне памяці
рэдагаваць26-27 ліпеня 2014 року ў Тарнопальскай вобласьці была абвешчаная жалоба.
31 студзеня 2015 року на фасадзе Залясецкак школы, дзе навучаўся Андрэй, адчынілі мэмарыяльную дошку Андрэю Чабану.[2]
З кастрычніка 2017 року Залясецкая ААШ І-ІІІ ступеняў носіць імя Андрэя Чабана.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ірина Сиско. У День Державного Прапора збаразькі бійці отримали медалі та ордени від українського народу // Народне слово. — 2015. — 26 серпня.
Наталія Тарнавська. Народними нагородами у Збаражі вшанували Героїв сучасності (фото) // Терен. — 2015. — 26 серпня. - ^ Ірина Сиско. Меморіальну дошку на честь Андрія Чабана відкрили у Залісцях // Народне слово, 4 лютого 2015
- ^ Школа у селі Залісці Збаразького району від сьогодні носить ім'я Андрія Чабана, який загинув у зоні АТО // TV-4. — 2017. — 12 жовтня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 8 жніўня 2014 году № 650/2014 Ўкраіны «Аб узнагароджаньні дзяржаўнымі ўзнагародамі»
- Пам'ятаємо загиблих
- Вічна пам'ять, Слава Герою! // Збаразька РДА, 25 липня 2014
- Загинув наш земляк: 26-27 липня на Тернопільщині — Дні жалоби // 7 Днів-Україна, 26 липня 2014
- Світлана Ліщук. Вчора у Залісцях, що на Збаражчині, поховали 26-річного хлопця, якого вбили під Луганськом // Місто, 28 липня 2014
- Капітан батальйону розповів на похороні, як загинув Андрій Чабан з Тернопільщини // Доба, 29 липня 2014