Уладзімер Русак
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русак.
Уладзі́мер Сьцяпа́навіч Руса́к (17 чэрвеня 1949, вёска Муцькавічы, Навамыскі раён, Баранавіцкая вобласьць, БССР — 20 красавіка 2019, Баранавічы) — протадыякан Расейскай праваслаўнай царквы, царкоўны гісторык, публіцыст, савецкі дысыдэнт і палітычны вязень. Сябра Саюзу расейскіх пісьменьнікаў.
Уладзімер Русак | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | гісторык царквы, публіцыст, дыякан, тэоляг |
Нарадзіўся | 17 чэрвеня 1949 |
Памёр | 20 красавіка 2019[1] (69 гадоў) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў праваслаўнай сям’і Сьцяпана Ігнатавіча (1906—1972) і Вера Сьцяпанаўны (1906—1982). Старэйшы брат — протаярэй Пётар Русак (1938—1978), праваслаўны сьвятар, прапаведнік. Старэйшая сястра — Марыя[2].
У 1967—1970 роках навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. У 1970—1980 — стажэр, рэфэрэнт, рэдактар, навуковы рэдактар (з 1977) «Часопісу Маскоўскай патрыярхіі»[3]. У 1973 року скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю, у 1977 — Маскоўскую духоўную акадэмію з ступеньню кандыдата багаслоўя[4].
У 1976 рукапакладзены ў сан дыякана. Паралельна з працай у рэдакцыі пісаў кнігу па гісторыі бальшавісцкіх рэпрэсіяў супраць праваслаўнай царквы, за што звольнены з работы[5]. У 1980—1981 роках служыў дыяканам у вёсцы Іванісава Нагінскага раёну Маскоўскай вобласьці. У 1982 накіраваў просьбу мітрапаліту Беларускаму Філарэту і пераведзены ў Віцебск. У 1983 року за казань у віцебскім Казанскім саборы пра мучанікаў за веру ў СССР пазбаўлены права служэньня[6]. Сасланы ў Жыровіцкі манастыр. Некаторы час служыў пры храме ў Давыд-Гарадку.
Пазьней вярнуўся ў Маскву, працаваў дворнікам[7]. 23 красавіка 1986 за самвыдатную кнігу «Сьведчаньне абвінавачаньня» арыштаваны КДБ. 10 верасьня асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 7 гадоў калёніі строгага рэжыму і 5 гадоў ссылкі. Тэрмін правёў у Пермскай вобласьці. У выніку міжнароднага заступніцтва прысуд быў зьменшаны[8] да 2,5 гадоў, ссылка скасаваная[9]. Вызвалены 22 кастрычніка 1988 року. Рэабілітаваны ў 1993[7].
У кастрычніку 1989 року зьехаў у ЗША. У 1989—1996 выкладаў гісторыю Расейскай праваслаўнай царквы і кананічнае права ў сэмінарыі Джорданвілю.
У 1996 року вярнуўся ў Маскву. Працаваў у «Народным доме» Сяргея Філатава, выкладаў у Расейскім дзяржаўным гуманітарным ўнівэрсытэце (1997), Ангельска-амэрыканскай школе пры амбасадзе ЗША (1997—1999).
У 2000—2008 зноўку ў ЗША. Рэдагаваў парафіяльныя газэты ў Нью-Ёрку (2004) і Сан-Дыега (2005—2006). У 2008—2014 зноўку ў Маскве, пасьля ў Дэс-Плэйнс (Іліной, ЗША). Сканаў у Баранавічах[10].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1987 року ў ЗША выйшла па-расейску кніга «Сьведчаньне абвінавачаньня»[11]. На базе сваіх лекцый у Джорданвільскай сэмінарыі напісаў кнігу «Гісторыя Расейскай царквы. З часу заснаваньня да нашых дзён» (1993)[12]. Апошняя вялікая праца Ўладзімера Русака — чатырохтомнае дасьледаваньне, прысьвечанае гісторыі Расейскай праваслаўной царквы ў XX стагодзьдзі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://credo.press/224118/
- ^ Попов А.В. Историк Русской Православной Церкви Владимир Степанович Русак: жизнь и творческое наследие (рас.) // Международные Макарьевские чтения. — Горно-Алтайск: ГАГУ, 2019. — Т. 14. — С. 179.
- ^ Русак Владимир Степанович Религиозная деятельность русского зарубежья. Биобиблиографический справочник
- ^ Русак В.С. Раннехристианские апокрифы и их христологическое содержание. — Загорск-Москва: Московская духовная Академия, 1977. — 374 с.
- ^ Краснов-Левитин А. Э. Факты и обвинения. Отец Владимир Русак. Свидетельство обвинения (рас.) // Континент. — 1998. — № 56. — С. 291—306.
- ^ Редакция "Аминь. SU" (22.04.2019) Скончался выдающийся церковный историк (рас.) Аминь. Информационно-аналитический портал о религии
- ^ а б База данных «Жертвы политического террора в СССР».
- ^ Кашеваров А. Н. «Православная Русь» «Церковно-общественный орган» Русской Православной Церкви За Границей // Вестник Русской христианской гуманитарной академии, 2009. Т.10. Вып. 1, стр. 75-88
- ^ Антич О. Диакон Владимир Русак освобожден (рас.) // Православная Русь. — 1998. — № 22. — С. 9.
- ^ Скончался историк Церкви, автор трехтомника «Свидетельство обвинения» Владимир Русак Credo.press. Портал Credo.ru.
- ^ Свидетельство и свидетель: Интервью с Владимиром Русаком (рас.) // «Ступени» : Журнал. — Белорусская Православная Церковь. Минская духовная семинария, 2002. — № 1.
- ^ архимандрит Макарий (Веретенников) О периодизации истории Русской церкви // Вестник Екатеринбургской духовной семинарии. 2015. — № 4 (12). — С. 13-30
Літаратура
рэдагаваць- Антич О. Диакон Владимир Русак освобождён // Православная Русь. — 1988. — № 22 (1379). — С. 9
- Владимир Степанович Русак // Попов А. В. Российское православное зарубежье: История и источники. — М.: ИПВА, 2005. — С. 118—119
- Горянин А. Б. У Володи Русака, временного русского американца // Грани. — 1996. — № 182. — С. 180—189
- Дзярновіч, Алег. Русак Уладзімір Сцяпанавіч // Нонканфармізм у Беларусі. 1953—1985. Даведнік. Том І. — Мінск, 2004. — С. 161—162.
- Ещё раз об о. Владимире Русаке // Православная Русь. — 1987 — № 7. — С. 12
- Землянских Т., Строев Ю. Свидетель. В гостях у «СВ» // Союзное Вече. Газета парламентского собрания Беларуси и России. — 2008. — № 14 (202). — С. 7
- Интервью с о. Владимиром Русаком // Православная Русь. — 1988. — №. 22 — С. 10
- Краснов-Левитин А. Э. Факты и обвинения. Отец Владимир Русак. Свидетельство обвинения // Континент. — 1988. — № 56. — С. 291—306
- Новый страдалец за верность истине // Православная Русь. — 1987. — № 1. — С. 6-7
- Отец Владимир Русак // Православная Русь. — 1988. — № 6 (1363). — С. 1
- Первое интервью после освобождения. О. Владимир Русак рассказывает Сергею Григорьянцу // Православная Русь. — 1988. — № 24. — С. 11-12
- Попов А. В. Историк Русской Православной Церкви Владимир Степанович Русак: жизнь и творческое наследие // Макарьевские чтения: материалы четырнадцатой международной научно-практической конференции (24-26 октября 2019 года) / Отв. ред. Ф. И. Куликов. — Горно-Алтайск: БИЦ ГАГУ, 2019. — С. 178—191
- Преследование диакона Владимира Русака // Православная Русь. — 1986. — № 20. — С. 5
- Русак Владимир Степанович // Историки России. Кто есть Кто в изучении отечественной истории. Биобиблиографический словарь / Автор-составитель А. А. Чернобаев. — Саратов, 1998. — С. 305—306
- Русак М. С. Воспоминания сестры Владимира Степановича Русака о брате // Православная Русь. — 1988. — № 14 (1371). — С. 12-13
- Русак М. С. Воспоминания сестры Русака Владимира Степановича Марии о брате // Вече. — 1998. — № 30. — С. 144—148
- Свидетельство и свидетель // Ступени. — Жировичи, Беларусь. — 2002. — № 1(6)
- Степанов (Русак) // Фирсов С. Л. Время в судьбе. Святейший Патриарх Московский и Всея Руси Сергий (Страгородский). — СПб.: Сатис, 2005. — С. 340—341
- Фролов Л. Г. Чужой среди своих: о церкви и её историке / Отв. ред. В. Г. Бабин // Макарьевские чтения: материалы шестой международной конференции (21 — 23 ноября 2007 года). — Горно-Алтайск: РИО ГАГУ, 2007. — С. 271—273.
- Rusak Vladimir // Dictionary of International Biography. A Biographical Record of Contemporary Achievement. Twenty-fourth edition. — Cambridge, England: International Biographical Centre, 1996. — С. 287