Машчона Каралеўская
польск. Moszczona Królewska
Машчона Каралеўская
Першыя згадкі: 1540
Мясцовая назва: Moščona
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′54″ пд. ш. 22°59′20″ з. д. / 52.38167° пд. ш. 22.98889° з. д. / -52.38167; -22.98889
Машчона Каралеўская на мапе Польшчы
Машчона Каралеўская
Машчона Каралеўская
Машчона Каралеўская
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Машчо́на Карале́ўская (па-польску: Moszczona Królewska, па-падляску: Moščóna[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 640.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

Машчона была заснаваная ў першай палове 16 ст. як вёска баяраў путных мельніцкага вялікакняскага замку. [3]. У міжваенны пэрыяд Машчона прыналежала да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 237 жыхароў (22 каталікоў, 215 праваслаўных; усе былі запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. Пасьля 1939 г. саветы пачалі будаваць тут значны апорны пункт берасьцейскага ўмацаванага регіёну Лініі Молатава(ru). Пасьля нападзеньня Нямеччыны на Савецкі саюз апорны пункт у Машчонай пад камандваньнем падпаручніка Недалугова абараняўся праз 7 днёў (да зьнішэньня бункра)[5].

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Moščona svoja.org Праверана 22 сакавіка 2016 г.
  2. ^ MIELNIK – Parafia Przemienienia Pańskiego (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  3. ^ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Андрей Кравченко ПРИНЯВШИЕ ПЕРВЫЙ УДАР. Гибель 62-го Брест-Литовского УР (рас.). battlefield.ru. Праверана 29 сакавіка 2016 г.

Катэгорыя:Сямяціцкі павет Катэгорыя:Вёскі Падляскага ваяводзтва