Ва́йкаў (па-польску: Wajków) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Вайкаў
польск. Wajków
Першыя згадкі: 1420
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°18′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.3° пн. ш. 23.06667° у. д. / 52.3; 23.06667Каардынаты: 52°18′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.3° пн. ш. 23.06667° у. д. / 52.3; 23.06667
Вайкаў на мапе Польшчы
Вайкаў
Вайкаў
Вайкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці палякі, каталіцкага веравызнаньня (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]). Невялікая частка насяленьня праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку), па паходжаньні этнічныя беларусы.

Гісторыя

рэдагаваць

Вайкаў упершыню ўзгадваецца ў 1420 г., калі князь Вітаўт дараваў наваствораную вёску над Бугам мельніцкай каталіцкай парафіі. З самога пачатку ў Вайкаве дзейнічаў млын[3]. У 1751 г. была тут пабудаваная першая каталіцкая капліца[2]. У міжваенны пэрыяд Вайкаў прыналежаў да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 137 жыхароў (106 каталікоў і 31 праваслаўны, усе пагалоўна запісаныя палякамі)[4]. У 1999 г. была тут пабудаваная драўляная капліца ў гонар Непакалянага Сэрца Найсьвяцейшай Марыі Панны[2].