Сутна
Су́тна (па-польску: Sutno) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Сутна | |
польск. Sutno | |
Першыя згадкі: | 1528 |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 23.06667° у. д.Каардынаты: 52°19′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 23.06667° у. д. |
Сутна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці палякі, каталіцкага веравызнаньня (парафія сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Няміраве[2]). Невялікая частка насяленьня праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку), па паходжаньні этнічныя беларусы.
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная ў 1528 г. Станіславам і Марцінам Сутнямі. Да 1620 г. прыналежала да катліцкай парафіі ў Мельніку, а пасьля прайшла ў наваствораную парафію ў Няміраве. У 1843 г. у вёсцы пражывалі 154 жыхары, а ў невялікім фальварку побач зь вёскай яшчэ 24 чалавекі. Вядома, што ў гэты час у сядзібе маёнтку існавала невялікая каталіцкая каплічка[3]. У міжваенны пэрыяд Сутна прыыналежала да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 358 жыхароў (330 каталікоў ды 28 праваслаўных, 351 жыхароў было запісаных палякамі і толькі 7 беларусамі)[4]. 22 чэрвеня 1941 г. уступаючыя тут немцы забілі 16 жыхароў Сутна. У гонар растраляных Антон Сідарэвіч пабудаваў у 1951 г. невялікую капліцу, якая ў 1983 г. была разбудаваная, а ў 1992 г. асьвяшчоная ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай[3].
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810052-0035151?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ NIEMIRÓW – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 30 траўня 2016 г.
- ^ а б Agnieszka Olędzka Dzieje miejscowości i parafii rzymsko-katolickiej Niemirów nad Bugiem (пол.). Parafia Rzymskokatolicka św. Stanisława BPM w Niemirowie. Праверана 30 траўня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 30 траўня 2016 г.