Мацьковічы
Мацько́вічы (па-польску: Maćkowicze, па-падляску: Maćkóvičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Мацьковічы | |
польск. Maćkowicze | |
Першыя згадкі: | 1616 |
Мясцовая назва: | Maćkovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′33.96″ пн. ш. 22°56′36.85″ у. д. / 52.3761° пн. ш. 22.9435694° у. д.Каардынаты: 52°22′33.96″ пн. ш. 22°56′36.85″ у. д. / 52.3761° пн. ш. 22.9435694° у. д. |
Мацьковічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Стацыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная мельніцкім старастай у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Аксютычы, Альховічы, Гамоты і Паўловічы)[3]. У міжваенны пэрыяд Мацьковічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 31 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. У 1995 г. была тут пабудаваная царква ў гонар сьв. Кірыла і Мятодага (прыналежыць да парафіі ў Мельніку)[5].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Pudlaśki nazvy. Maćkovičy svoja.org Праверана 22 сакавіка 2016 г.
- ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
- ^ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 23 сакавіка 2016 г.
- ^ Maćkowicze, województwo podlaskie, powiat siemiatycki (пол.). Kościoły drewniane w Polsce. Праверана 23 сакавіка 2016 г.