Паўловічы (Сямяціцкі павет)
Паўло́вічы (па-польску: Pawłowicze, па-падляску: Pavłóvičy) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Паўловічы | |
польск. Pawłowicze | |
Першыя згадкі: | 1616 |
Мясцовая назва: | Pavłovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.98333° у. д.Каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.98333° у. д. |
Паўловічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 658.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марты і Магдаліны ў Грабарцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная мельніцкім старастай у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Мацьковічы, Альховічы, Гамоты, Аксютычы і Станковічы)[2]. У міжваенны пэрыяд Аксютычы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 14 жыхароў (14 праваслаўных, зь іх 2 запісаных было палякамі, 12 беларусамі)[3].
Зноскі
рэдагаваць- ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
- ^ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 30 сакавіка 2016 г.