Няміраў (Падляскае ваяводзтва)

Нямі́раў (па-польску: Niemirów, па-падляску: Nymyróvo[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Няміраў
польск. Niemirów
Няміраў
Першыя згадкі: 1495
Магдэбурскае права: 1616
Былая назва: Нівічы
Мясцовая назва: Nymyrovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′09″ пн. ш. 23°09′44″ у. д. / 52.28583° пн. ш. 23.16222° у. д. / 52.28583; 23.16222Каардынаты: 52°17′09″ пн. ш. 23°09′44″ у. д. / 52.28583° пн. ш. 23.16222° у. д. / 52.28583; 23.16222
Няміраў на мапе Польшчы
Няміраў
Няміраў
Няміраў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.

Касьцёл сьв. Станіслава (1780 г.).

НасельніцтваРэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці палякі-каталікі (парафія сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава на месцы[2]). Невялікая частка жыхароў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку).

ГісторыяРэдагаваць

Праўдападобна з 11 па 15 стагодзьдзе існавала тут заселянае гарадзішча[3]. З 1496 г. уладальнікам Нівічаў быў Хведзька Храптовіч, пазьнейшы падскарбі вялікі літоўскі[2]. У 1616 г. Жыгімонт Ваза надаў сям'і Няміраў, якія былі ўладальнікамі вёскі, гарадзкія правы на мястэчка. Распалажэньне мястэчка над Бугам спрыяла эканамічнаму разьвіцьцю. У 1620 г. пабудаваны быў тут першы касьцёл. Першая згадка пра габрэйскае насельніцтва ў Няміраве датуецца 1708 г., але ніколі не было яно вялікім[4]. Сёньняшні касьцёл сьв. Станіслава быў пабудаваны ў 1780-1790 гг., пасьля пажару драўлянага ў 1775 г.[3]. Уладальнікам Нямірава ў той час быў Міхал Чартарыскі, а самое мястечка налічвала тады 19 мяшчанскіх дамоў і 64 сялянскія[5]. У час паўстаньня 1863 г. жыхары Нямірава падтрымоўвалі дзеяньні паўстанцаў, за што ў 1866 г. царскія ўлады скасавалі тутэйшую парафію. У 1894 г. былі тут 106 дамы і 812 жыхароў[3]. У міжваенны пэрыяд Няміраў прыналежаў да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 777 жыхароў (557 каталікоў, 71 праваслаўных і 149 габрэяў; 591 палякаў, 54 беларусаў, 132 юдаістаў)[6]. Пасьля 1939 г. Няміраў апынуўся ў СССР і мястэчка была выселянае саветамі, так як разьмяшчалася ў памежнай зоне з Немцамі. У 1944 г. мястэчка страціла гарадзкія правы, а ў выніку правядзеньня побач дзяржаўнай мяжы заняпала[3].

ЗноскіРэдагаваць

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Nemirovo svoja.org Праверана 22 сакавіка 2016 г.
  2. ^ а б NIEMIRÓW – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika(пол.) Праверана 23 сакавіка 2016 г.
  3. ^ а б в г Agnieszka Olędzka Dzieje miejscowości i parafii rzymsko-katolickiej Niemirów nad Bugiem(пол.). Parafia Rzymskokatolicka św. Stanisława BPM w Niemirowie. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Historia (Niemirów, woj. podlaskie)(пол.). Wirtualny Sztetl. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Zarys historyczny(пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26(пол.) Праверана 23 сакавіка 2016 г.

ЛітаратураРэдагаваць