Аксю́тычы (па-польску: Oksiutycze, па-падляску: Oksiútyčy) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Аксютычы
польск. Oksiutycze
Аксютычы
Першыя згадкі: 1616
Мясцовая назва: Oksiutyčy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°26′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 22.98333° у. д. / 52.43333; 22.98333Каардынаты: 52°26′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 22.98333° у. д. / 52.43333; 22.98333
Аксютычы на мапе Польшчы
Аксютычы
Аксютычы
Аксютычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 658.

Насельніцтва рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марты і Магдаліны ў Грабарцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя рэдагаваць

Вёска была заснаваная мельніцкім старастай у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Мацьковічы, Альховічы, Гамоты, Паўлавічы і Станковічы)[2]. У міжваенны пэрыяд Аксютычы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 76 жыхароў (70 праваслаўных беларусаў і 6 габрэяў)[3].

Зноскі рэдагаваць

  1. ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 30 сакавіка 2016 г.