Аслова
Асло́ва (па-польску: Osłowo, па-падляску: Osłóvo) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Аслова | |
польск. Osłowo | |
Першыя згадкі: | 1513 |
Мясцовая назва: | Osłovo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.35° пн. ш. 23° у. д.Каардынаты: 52°21′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.35° пн. ш. 23° у. д. |
Аслова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска Аслова ўпершыню ўзгадваецца ў дакумантах 1513 г., калі была тут заснаваная сядзіба мельніцкага войта Міколы Рыхліка. Побач зь вёскай разьмяшхаліся 3 валокі мескай зямлі Мельніка. Вялікі князь Аляксандар дараваў Міколе Рыхліку таксама права на вольны ад падаткаў вадзяны млын на рэчцы Мутная, што працякае побач зь вёскай, а таксама права на валоданьне корчмай[3]. У міжваенны пэрыяд Аслова прыналежала да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 114 жыхароў (15 каталікоў, 90 праваслаўных і 9 габрэяў; у перапісе ўсе хрысьціяне былі запісаныя як палякі, а юдаісты як жыды)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810052-0035079?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ MIELNIK – Parafia Przemienienia Pańskiego (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
- ^ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 29 сакавіка 2016 г.